Грамадства2323

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай

Абраны прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас вызначыўся з кандыдатам на пасаду міністра ўнутраных спраў. Гэтую пасаду прапануюць Уладзіславу Кандратовічу, прадстаўніку нацыянальнай меншасці.

Уладзіслаў Кандратовіч. Фота: wilnoteka.lt

Цяпер Уладзіслаў Кандратовіч з'яўляецца кіраўніком гарадской адміністрацыі Віленскага раёна, а раней ва ўрадах Саўлюса Сквярняліса і Альгірдаса Буткявічуса ён займаў пасаду намесніка міністра транспарту.

Кандратовіч нарадзіўся ў 1972 годзе, па спецыяльнасці інжынер-будаўнік, а ў нацыянальным сэнсе лічыць сябе палякам. Многія гады Уладзіслаў Кандратовіч балатаваўся ў розныя выбарныя органы па спісах партыі «Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем'яў», але цяпер звязаў свой палітычны лёс з сацыял-дэмакратамі.

Адзначаецца, што акрамя літоўскай і польскай, Уладзіслаў Кандратовіч вольна валодае расейскай і ангельскай, а таксама беларускай мовамі.

Каментары23

  • ваван
    26.11.2024
    И?????????? я тожа валодаю и???
  • І?
    26.11.2024
    І што, што важна? З гэтага неяк вынікаюць ягоныя погляды? лукашонка таксама ёй валодае (пасіўна хіба, але валодае хоць неяк)
  • Gorliwy Litwin
    26.11.2024
    Яна, можа, ў яго і родная. Толькі не пад назвай "беларуская", а пад назвай prosta або podwilenska. Mowa nasza swieta z serca nam wyplywa, як пяецца ў адной віленскай песні

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць