Свет88

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент, каб ён адказаў на пытанні пра ролю платформы ў прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі. Там у першым туры перамог папулярны тыктокер і ўльтраправы папуліст Кэлін Джарджэску, піша Радыё Свабода.

Кэлін Джарджэску. Фота: Alexandru Dobre / AP

Даследчыкі заявілі аб схаванай актыўнасці на тысячах фэйкавых акаўнтаў напярэдадні галасавання. Прэм'ер-міністр Румыніі Марчэл Чалаку, які таксама ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але не прайшоў у другі тур, заявіў, што неабходна праверыць фінансаванне кампаніі Джарджэску ў TikTok.

У Джарджэску не было партыйнай падтрымкі, і апытанні не выявілі яго папулярнасці — цяпер даследчыкі засяродзіліся на буйной кампаніі ў TikTok, якую ён вёў у дні, якія папярэднічалі выбарам. Даследчыкі сцвярджаюць, што TikTok павінен быў убачыць «хвалю тысяч фэйкавых акаўнтаў».

«Мы заклікаем генеральнага дырэктара TikTok выступіць і гарантаваць, што яго платформа не парушае закон Аб лічбавых паслугах», — заявіла дэпутат Еўрапарламента Валеры Хаер.

TikTok адмовіўся каментаваць сваю магчымую ролю ў румынскіх выбарах.

Гэта не першы раз, калі TikTok, уладальнікам якога з'яўляецца кітайская кампанія ByteDance, падвяргаецца крытыцы ў Еўрасаюзе. У 2023 годзе прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў TikTok «зманліва нявінным» і прычынай «рэальнай залежнасці» сярод карыстальнікаў. ЕС пакуль не наклаў на платформу ніякіх буйных штрафаў або санкцый.

Каментары8

  • Acab
    27.11.2024
    Як жа бюракратычным муляе вольны распаўсюд інфармацыі паміж прыгоннымі
  • Рэвалюцыйная Цэнзура
    27.11.2024
    Так, дэмакратыя дорага каштуе людзям і даецца ў знакі
  • Acab
    27.11.2024
    Назіраю з замілаваньнем, як паўтараецца гісторыя 2020-га ў бсср, як пасьля паразкі намэнклятурнага высаванца пачынаюць шчыміць непадуладныя бюракратыі сродкі распаўсюду інфармацыі.
    Параненая гідра ня ведае на каго кінуцца, спасылаецца на нейкі папярэдні цэнзурны загон, вінаваціць ўсіх ў паразцы, якой яна не чакала, калі яе кішэнныя сацыёлягі налічылі яе моц і шмагаловасьць.
    Ўжо зьявіўся камэнтатар, а будзе безьліч, які намэнклятурную спробу асудзіць і аспрэчыць вынікі ягонае ўлюблёнае дэмакратыі - выбараў, называе абаронай дэмакратыі, і прагне забаронаў і рэстрыкцыяў. Мецьмеш каштоўнасьць, скаштуеш і наясіся, чаго просіш

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць