Свет44

У Казахстане блогеру, які здымаў месца крушэння самалёта, далі 10 сутак

Блогера Азамата Сарсенбаева, які здымаў месца крушэння самалёта Azerbaijan Airlines у Актау, арыштавалі на 10 сутак. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню паліцыі, піша Казахская служба Радыё Свабода.

Непадпарадкаванне, з пункту гледжання паліцыі і суда, выявілася ў тым, што Сарсенбаеў здымаў зону крушэння на камеру тэлефона і з дрона.

На пасяджэнні суда блогер заявіў пра нязгоду з абвінавачваннем. Ён сказаў, што праводзіў здымкі па просьбе Бі-бі-сі і Reuters, не перашкаджаў пры гэтым працы паліцыі.

Нагадаем, што раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау. На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расейцаў, шэсць казахстанцаў і тры грамадзяніна Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. Стан семярых тых, хто выжыў медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Каментары4

  • Штольц
    26.12.2024
    Все идет к тому, что Алиев и Токаев прогнутся под Путина и Кадырова. Хочу ошибиться.
  • Алесь
    26.12.2024
    Гэта адзначае толькі адно - папярэдняя дамоўленасць паміж Пуціным і Такаевым аб сакрыцці непрыемных для Крамля абставінаў авіакатастрофы дакладна была дасягнутая. Ці атрымалася дадаць у гэты пакт Аліева - пабачым неўзабаве, калі стане відавочна - ці ідзе альбо сабатуецца раследванне з азербайджанскага боку, якое Аліеў "узяў на асабісты кантроль".
  • Героя Казахстана - хлопцу
    26.12.2024
    Яго ўзнагародзіць трэба, а не за краты! Фактычна чалавек здабыў найважнейшыя доказы для следства - здымкі месца крушэння, характар пашкоджанняў, плошчу разлёта аскепкаў. Ужо пайшлі расейскія адмазкі "невінаватая я", а каб не было відэа з месца падзення, відэа ад параненых з салона самалёта - оркі дакладна сказалі б, што казахі ці марсіяне збілі, як ужо цяпер ківаюць на ўкраінскія дроны. Сітуацыя з блогерам паказвае страхі казазаў перад масквой, як бы чаго не выйшла. Маючы Кітай і Турцыю ў саюзніках, Астана магла б трохі вальней сябе паводзіць і не прагінацца па першаму свісту.

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць