Свет

Кадыраў прайграў вайну за Wildberries: расійскі суд пакінуў кампанію за заснавальніцай

Канфлікт вакол папулярнага маркетплейса ў верасні нават выліўся ў перастрэлку ў цэнтры Масквы, а Кадыраў абвяшчаў крэўную помсту дэпутатам і сенатару.

Расійскі арбітражны суд пакінуў 99% кампаніі Wildberries за заснавальніцай Таццянай Кім. Яе былы муж Уладзіслаў Бакальчук прайграў справу і застаўся пры сваім 1% кампаніі.

Гучны бізнэс-канфлікт цягнуўся з лета 2024 года, калі Wildberries пачала зліццё з аператарам вонкавай рэкламы Russ Outdoor. Супраць зліцця, ухваленага ў Крамлі, выступіў Уладзіслаў Бакальчук, распавядае «Можем об'ясніть».

Гісторыя па часе супала з шлюбаразводным працэсам Бакальчукоў. Экс-муж гаспадыні настойваў, што доля валодання Wildberries не адлюстроўвала рэальнага становішча спраў у кіраўніцтве, усе ключавыя рашэнні прымаў менавіта Уладзіслаў, а здзелка з Russ Outdoor звяла ў яго бізнэс. Дадаў эмоцый і іншы факт: Таццяна Кім сышла ад Бакальчука да Левана Мірзаяна — аднаго з двух братоў, якія кантралююць Russ.

Бакальчук паскардзіўся свайму заступніку Рамзану Кадыраву, які, паводле інфармацыі расійскіх журналістаў, шмат гадоў «крышаваў» Wildberries. Кадыраў прыняў Бакальчука, назваў угоду «рэйдарскім захопам» і паабяцаў дапамагчы «захаваць сям'ю». 

Канфлікт у верасні выліўся ў перастрэлку ў офісе кампаніі ў цэнтры Масквы недалёка ад Крамля. У перастрэлцы ўдзельнічалі кадыраўцы, якія сутыкнуліся з аховай з ураджэнцаў Інгушэціі і былі арыштаваныя СК. Кадыраў у адказ абвясціў кроўную помсту двум дэпутатам-адзінаросам Дзярждумы з каўказскіх рэспублік і сенатару Сулейману Керымаву. Пазней Кадыраў заявіў, што кіраўнік СК Бастрыкін павінен сысці ў адстаўку.

У снежні ў Маскве Кадыраў сустрэўся з кіраўніком адміністрацыі Пуціна Антонам Вайно, які курыраваў пытанне Wildberries. Аднак сустрэчы з Пуціным кіраўнік Чачні не ўдастоіўся. Пры гэтым «Новая газета. Еўропа» са спасылкай на крыніцы паведамляла, што Кадыраў нібыта дамогся «адступных».

Суд паставіў кропку ў гэтым канфлікце. Галоўным бенефіцыярам аб'яднанай кампаніі стане Сулейман Керымаў.

Каментары

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць