Музыка

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

У Лос-Анджэлесе праходзіць 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі».

Сабрына Карпентэр. Фота: Chris Pizzello / AP

У намінацыі «Найлепшы поп-альбом» перамагла спявачка Сабрына Карпентэр з альбомам «Short n' Sweet»; яна таксама атрымала ўзнагароду за найлепшую поп-песню «Espresso».

Беёнсэ перамагла ў намінацыі «альбом года» (Сowboy Carter). Кендрык Ламар перамог у намінацыі «запіс года» і «песня года» за Not Like Us.

Спявачка Чапел Рон была адзначана як «Найлепшы новы выканаўца».

Найлепшым кантры-альбомам прызнаны «Cowboy Carter» Беёнсэ, найлепшым рэп-альбом — «Alligator Bites Never Heal» Doechii, найлепшы R&B-альбом — «11:11 (Deluxe)» Крыса Браўна, найлепшым рок-альбома — «Hackney Diamonds» Rolling Stones.

Найлепшым метал-выкананнем прызнана «Mea Culpa» Гажыры, Марыны Віаці і Віктора Ле Масна, якую яны выконвалі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы, а ў размоўным жанры пасмяротна «Грэмі» атрымаў Джымі Картэр за «Last Sundays in the Plains: A Centennial Celebration»

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»23

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць6

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць