Кітай увёў 10-працэнтную пошліну на імпарт нафты і сельскагаспадарчай тэхнікі і 15-працэнтную пошліну на вугаль і звадкаваны прыродны газ, якія імпартуюцца з ЗША.
Акрамя таго, у Кітаі распачата расследаванне адносна Google на прадмет магчымых парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, піша Bloomberg.
Адміністрацыя Трампа планавала ўвесці тарыфы на тавары з Канады, Кітая і Мексікі з 4 лютага. Мексіка дамовілася з Трампам аб адтэрміноўцы ўвядзення пошлін на месяц. Таксама на месяц ЗША адклалі ўвядзенне тарыфаў на тавары з Канады.
Але сёння ўступілі ў сілу тарыфы ЗША ў памеры 10% на тавары з Кітая.
Каментары