Свет7575

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Многія еўрапейскія палітыкі ўжо ўвечары серады адрэагавалі на заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб яго хуткай сустрэчы з Пуціным і развагі Трампа і яго міністра абароны Піта Хегсета аб тым, што вярнуць страчаныя Украінай землі нерэальна.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце ў Осацы (Японія) у 2019 годзе. Фота: Susan Walsh / AP

Адны заявілі, што без Украіны і Еўропы мірныя перамовы немагчымыя, іншыя — што такія слоўныя саступкі яшчэ да пачатку перамоваў азначаюць здраду інтарэсаў і Украіны, і Захаду, піша Бі-бі-сі.

У той самы час, калі Трамп у Вашынгтоне расказваў пра сваю размову з Пуціным, кіраўнікі МЗС вядучых краін Еўропы абмяркоўвалі вайну на сустрэчы ў Парыжы. У выніковай заяве яны запэўнілі, што іх краіны гатовыя павялічыць дапамогу Украіне і падтрымліваюць яе тэрытарыяльную цэласнасць.

«Мы гатовыя павялічыць нашу дапамогу Украіне. Мы заяўляем аб падтрымцы яе незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці перад тварам ваеннай агрэсіі Расіі. Наша агульная мэта — працягваць падтрымліваць Украіну да дасягнення справядлівага, ўсёабдымнага і трывалага міру», — гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў Францыі, Германіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі, а таксама кіраўнікоў знешнепалітычнага і абароннага ведамстваў Еўрасаюза.

Удзельнікі нарады падкрэслілі, што, з іх пункту гледжання, Еўропа абавязкова павінна ўдзельнічаць у мірных перамовах, і што яны маюць намер абмеркаваць гэта з амерыканскімі саюзнікамі.

«Незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны не падлягаюць абмеркаванню. Нашым прыярытэтам цяпер павінна быць узмацненне Украіны і прадастаўленне дзейсных гарантый бяспекі. Еўропа павінна гуляць цэнтральную ролю ў любых перамовах», — так рэзюмавала вынікі парыжскай сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС, былы прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас.

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак, каментуючы заявы Трампа, асобна падкрэсліла, што сепаратных перамоваў, на яе думку, весці нельга.

«Мір можа быць дасягнуты толькі сумеснымі намаганнямі. Гэта значыць, з Украінай і з еўрапейцамі. Каб у Еўропу вярнуўся мір, мы павінны ісці па гэтым шляху разам», — сказала Бербак выданню Politico. У гэтым жа духу выказаўся і прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Мы ўсе хочам толькі міру. СПРАВЯДЛІВАГА МІРУ. Украіна, Еўропа і ЗША павінны працаваць над гэтым разам. Разам», — напісаў Туск у Х.

Былы прэм'ер-міністр Швецыі, сустаршыня Еўрапейскай рады ў міжнародных стасунках Карл Більт параўнаў заявы Трампа і Хегсета з дзеяннямі еўрапейскіх лідараў на перамовах з Гітлерам у Мюнхене ў 1938 годзе — прычым параўнаў не на карысць Трампа.

«Гэта, вядома, наватарскі падыход да перамоваў — пайсці на вельмі вялікія саступкі яшчэ да іх пачатку. Нават Чэмберлен ў 1938 годзе не апускаўся так нізка. І той Мюнхен скончыўся дрэнна», — напісаў Більт у сетцы Х».

Унутрыпалітычны праціўнік Трампа, сенатар-дэмакрат Адам Шыф абвінаваціў прэзідэнта і міністра абароны ў здрадзе інтарэсаў і Украіны, і ЗША.

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: гэта здача інтарэсаў Украіны і нашых інтарэсаў яшчэ да пачатку перамоваў. Трамп, вядома, вялікі спецыяліст па заключэнні здзелак — здзелак на карысць Крамля», — заявіў Шыф з дапамогай твіту.

Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ ў інтэрв'ю Poitico падкрэсліла, што ў любых мірных перамовах абавязкова павінна ўдзельнічаць Украіна, і што для поспеху перамоваў трэба выматаць Расію вайной.

«Каб атрымаць пагадненьне аб міры, трэба аслабіць Расію на полі бою. Расійская палітыка, эканоміка, рэлігія, медыя, прыватны сектар — усё гэта цяпер арыентавана на вайну. Таму Расію трэба прымусіць да міру», — сказала Бражэ.

«Шлях да міру — гэта зніжэнне расійскай ваеннай сілы. Інвестыцыі ў моц Украіны — гэта інвестыцыі ў мір і паслабленне Расіі — гэта інвестыцыі ў мір. І важным складнікам тут з'яўляюцца санкцыі і іх паспяховае прымяненне», — працягнула латвійскі міністр.

Аднапартыец Трампа, кангрэсмен рэспубліканец Джо Уілсан падтрымаў свайго прэзідэнта, але пры гэтым заявіў, што ЗША павінны нарошчваць і санкцыі супраць Расіі, і вайсковую дапамогу Украіне.

«Прэзідэнт Трамп — дасведчаны перамоўшчык, які валодае мастацтвам угоды, — напісаў Уілсан, на чый твіт звярнула ўвагу агенцтва Інтэрфакс-Украіна. — Мы павінны забяспечыць яму максімум рычагоў, падрыхтаваўшы ўсёабдымныя санкцыі супраць Расіі і падаўшы паўнамоцтвы для хуткага ўзбраення Украіны».

Каментары75

  • Make America great again
    13.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лубянская агентура
    13.02.2025
    Было б цікава пачуць меркаванне спадара Зянона на гэты конт
  • агент трамп
    13.02.2025
    Не зря , по всем каналам, патрушев, лавров, нарышкин, директор центра Карнеги в Москве, говорили о долгах трампа перед Кремлём и о его обязательствах перед путиным.
    Трамп начал их отрабатывать.

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла25

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»22

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой3

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру6

У 41 год памёр мінскі амапавец15

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла25

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць