Грамадства1010

Маладая доктарка з Мінска расказала пра боль усіх участковых тэрапеўтаў

Дзяўчына, якая цяпер працуе ўчастковай тэрапеўткай у сталіцы, растлумачыла ў тыктоку, чаму часта адчувае сябе прыніжанай. А яшчэ — чаму ніколі больш не будзе тэлефанаваць пацыентам перад візітам.

Доктарку завуць Юлія. Яна запісала відэа, у якім бачна, што маладая доктарка не заспела дома пацыента, які выклікаў тэрапеўта. Юліі прыйшлося пакінуць проста ў дзвярах запіску з паведамленнем, што доктар усё ж прыходзіў — каб потым пацыент не абураўся.

Дзяўчына напісала, што такія сітуацыі — галаўны боль усіх участковых дактароў.

— Вось такім глупствам я займаюся ўвесь час. Вы выклікаеце доктара? Можаце хаця б дома быць, дзверы адчыняць? Ці не выклікайце тады.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Ролік завірусіўся і набраў больш за 285 тысяч праглядаў. Каментароў таксама шмат. Нехта прапаноўваў у такіх выпадках штрафаваць пацыента — бо калі змог кудысьці пайсці з кватэры, дык і да паліклінікі змог бы.

@ulyausova_ А про домофоны я вообще молчу #врач#участковыйпедиатр ♬ оригинальный звук - ulyausova

«Паходы дактароў па дамах — самая спажывецкая і бессэнсоўная рэч. Доктар нашмат карыснейшы ў сваім кабінеце. А калі не можаш дайсці да паліклінікі — хуткая на сувязі», — напісаў адзін з каментатараў.

Дактары (былыя і дзеючыя) падтрымалі дзяўчыну і падзяліліся ўласным досведам: «А потым яшчэ тэлефануюць у рэгістратуру: «Ой, а мы спалі і не чулі». І ты зноў ідзеш па тым жа самым адрасе», «І гэтыя паперкі фатаграфаваць трэба. Ды так, каб нумар кватэры з гэтымі дзвярыма трапіў у кадр. Прыбіраюць запіскі і пішуць скаргі, што не прыходзіў доктар на выклік».

Яшчэ адна тэрапеўтка прызналася, што з жахам згадвае першы год працы — калі зімой у холад прыходзіш да чалавека, які «памірае», а ў таго танчыкі на камп’ютары на паўзе.

Але былі і тыя, хто выказваў незадаволенасць тэрапеўтамі на выкліках. Каб адказаць ім, Юлія запісала новы ролік.

— Пасыл мінулага відэа быў такі: калі вы выклікаеце доктара, забяспечвайце, калі ласка, яго ўваход — у пад'езд, у кватэру. Каб доктар не адчуваў сябе няёмка — прыходзіцца тэлефанаваць у кучу кватэр, каб проста абслужыць вас дома.

Юлія таксама падкрэсліла, што тое відэа зняла ў першую чаргу для таго, каб засцерагчы сябе — і ў выпадку праблем даказаць, што яна сапраўды прыходзіла па тым адрасе.

@ulyausova_ Ответ пользователю @Keratin_botox_minsk #участковыйврач #медицина ♬ Stories 2 - Danilo Stankovic

Яна паскардзілася на тое, што стамілася ад выпадкаў, калі не працуе ці дамафон у доме, ці званок у кватэру. Юлія кажа, што добра, што ў Беларусі бясплатная медыцына і створаны зручныя ўмовы для пацыентаў, — але гэта прывяло да таго, што людзі страцілі павагу да медыкаў.

— Не буду казаць пра тое, што вельмі шмат выклікаў без нагоды, што вельмі шмат падману з боку людзей. Бывае, што выклікаюць па тэмпературы, а потым кажуць: «Насамрэч тэмпературы не было, проста не хацелася ісці ў паліклініку».

Адказала тэрапеўтка і тым каментатарам, хто раіў ёй тэлефанаваць пацыентам перад тым, як ісці да іх.

— Па-першае, гэта мой асабісты нумар. Калі я з яго патэлефаную, то ён застанецца ў пацыента. Я не хачу, каб пацыент ведаў мой нумар і званіў у непрацоўны час і нешта пытаў — такое ўжо было, і нават ноччу. Калі ласка, задавайце ўсе пытанні на прыёме. Па-другое, я не павінна траціць свае грошы на тое, каб датэлефанавацца вам, каб вы адчынілі мне дзверы.

Юлія прызналася, што раней тэлефанавала пацыентам, але больш не будзе гэтага рабіць. Кажа, што адчувала сябе зняважанай, калі прыходзілася тэлефанаваць і прасіць пусціць у дом.

Каментары10

  • Сонейка
    14.02.2025
    Юзiк, канешне не. Усюды грошы лічыць умеюць
  • Эстэр
    14.02.2025
    А навошта ўвогуле доктар, калі ў цябе проста прастуда, адляжаўся некалькі дзён, ачуняў і ўсё. Ці для бальнічнага выклікаюць доктара? Тады трэба мяняць нешта ў самой сістэме. У германіі, напрыклад, можна хварэць без бальнічнага 3 дні. Такім чынам не нагружаецца і без таго перагружаная медычная сістэма. Плюс бальнічыны можна і па тэлефоне ўзяць
  • Максим Дизайнер
    14.02.2025
    Юля, беги!

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць