Свет77

У Стамбуле скончыліся перамовы Расіі і ЗША

Сустрэча доўжылася 6,5 гадзін, але расійская дэлегацыя з'ехала з месца перамоў без каментарыяў, піша ТАСС.

Амерыканская і расійская дэлегацыі на папярэднім раўндзе перамоў у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія). Фота: МЗС Расіі

Падрабязнасці перамоў паміж ЗША і Расіяй пакуль невядомы.

Дэлегацыі не сустракаліся з прэсай.

Пра запланаваную сустрэчу прадстаўнікоў Расіі і ЗША стала вядома 26 лютага. Паведамлялася, што абмяркоўвацца будуць двухбаковыя адносіны дзвюх краін, уключаючы наладжванне працы амбасадаў.

Раней кіраўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Марка Рубіа паведамляў, што ЗША і Расія дамовіліся аб аднаўленні штату амбасадаў у Маскве і Вашынгтоне. Цяпер амбасады працуюць у абмежаваным рэжыме, а ўсе амерыканскія консульствы ў Расіі прыпынілі працу пасля серый узаемных высылак дыпламатаў.

Каментары7

  • Чубаты гвяздабол
    27.02.2025
    Нічога там не будзе - трамп нічога не дасягнуў ні праз адно тэлефанаванне, ні за 24 гадзіны, ні да інаўгурацыі, ні пасля інаўгурацыі. Адзіны плюс - што ў яго няма сумлення, таму абцячэ і зробіць выгляд, што нічога не было.
  • Васіль
    27.02.2025
    Відаць, троху па пысе далі, раз "з'ехалі без каментароў". Лаўроў паехаў шэфу скардзіцца.
  • Acab
    27.02.2025
    Добра што бязь Імпэратара КВЗ

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць