Надвор'е

7 сакавіка на ўсіх беларускіх метэастанцыях зноў паставілі тэмпературныя рэкорды

На ўсіх метэастанцыях Беларусі 7 сакавіка, як і ў папярэдні дзень, былі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды, піша «Позірк», прааналізаваўшы аператыўныя і архіўныя даныя Белгідрамета.

Фота ілюстрацыйнае

Новы абсалютны максімум гэтага дня складае цяпер 19,4 градуса. Ён зарэгістраваны ў Лельчыцах. Ранейшы пратрымаўся 30 гадоў (17,3 у Гомелі ў 1995 годзе).

6 сакавіка экстрэмум быў перавышаны на 2,7 градуса (19,7 у Самахвалавічах супраць 17 у Берасці таксама ў 1995 годзе).

1995 годам датуюцца перакрытыя 7 сакавіка рэкорды на 33 з 48 станцый, архіў якіх даступны.

У Гродне, Лідзе і Навагрудку перапісаныя максімумы, зафіксаваныя ў 1961 годзе, у Вілейцы і Лынтупах — у 1999-м, Баранавічах, Ваўкавыску, Івацэвічах, Нарачы і Пінску — у 2002-м, Брэсце і Высокім — у 2007-м, Мсціславе — у 2017-м (мясцоваму архіву метэаназіранняў менш за 20 гадоў), Пружанах — у 2019-м.

У Верхнядзвінску, дзе было халадней за ўсё (10,7 градуса), паўтораны рэкорд 1995 года.

У Мінску паветра прагрэлася да 15,4 градуса (было 14,6), у Гомелі — да 17,8 (17,3), Брэсце — да 17,1 (14,9), Магілёве — да 16,7 (14,7), Гродне — да 14,6 (11,1), Віцебску — да 14,9 (12,7).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць