Здароўе

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы займаюць лідзіруючае месца ў структуры захваральнасці і смяротнасці ў Беларусі. На іх пакутуе каля 30 % дарослага насельніцтва, прычым большасць з іх (60-65 %) маюць ішэмічную хваробу сэрца (ІХС). Інфаркт міякарда — самая цяжкая і распаўсюджаная форма вострай ІХС. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты, яго можна паспрабаваць папярэдзіць і звесці рызыкі да мінімуму. Якія меры дазволяць захаваць здароўе сэрца і пазбегнуць інфаркту, расказала доктар-гігіеніст аддзела грамадскага здароўя Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аліна Мядзведзь.

Фота: Getty Images

Фактары рызыкі

Інфаркт міякарда — гэта вострае захворванне, абумоўленае гібеллю ўчастка сардэчнай мышцы ў сувязі з вострым парушэннем кровазвароту ў ім. 

Сярод фактараў развіцця інфаркту міякарда — атэрасклероз, цукровы дыябет, атлусценне, артэрыяльная гіпертанія, узроставыя змяненні, шкодныя звычкі і, вядома, стрэс. Сваю ролю адыгрывае і спадчыннасць: выпадкі ішэмічнай хваробы сэрца ў сям’і — яшчэ адна прычына развіцця інфаркту, таму варта аддаць увагу дыягностыцы сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Як дапамагчы?

Калі вы западозрылі інфаркт, у тэрміновым парадку трэба выклікаць хуткую дапамогу па тэлефоне 103. Пасля забяспечыць паступленне свежага паветра, адкрыўшы фортачкі ці акно. Дапамагчы хвораму прыняць паўсядзячае або ляжачае становішча, расшпіліць каўнер і рэмень, развязаць пояс.

Адразу варта прыняць 250 мг аспірыну (разжаваць, праглынуць) і 0,5 мг нітрагліцэрыну (пакласці пад язык). Калі боль не праходзіць, праз пяць хвілін другі раз прыняць нітрагліцэрын. Калі праз 10 хвілін пасля другой дозы боль захоўваецца, трэба ў трэці раз прыняць нітрагліцэрын.

Што катэгарычна забараняецца?

Найперш ні ў якім разе нельга ўставаць, хадзіць, курыць і прымаць ежу да прыезду ўрача.

Нельга прымаць аспірын пры яго непераноснасці (алергічнай рэакцыі), а таксама пры відавочным абвастрэнні язвавай хваробы страўніка.

Пры нізкім ціску, рэзкай слабасці, галавакружэнні, вострым парушэнні зроку, маўлення і каардынацыі рухаў забаронены нітрагліцэрын.

Характэрныя прыкметы інфаркту

  • Моцны боль за грудзінай, які здушвае. Ён узнікае раптоўна і значна ўзмацняецца.

  • Болі або непрыемнае адчуванне ў адной або абедзвюх руках, плячах, шыі, спіне або сківіцы.

  • Абцяжаранае дыханне.

  • Парушэнне рытму сэрца, тахікардыя.

  • Слабасць, павышаная патлівасць, млоснасць.

  • Галаўны боль, галавакружэнне і страта прытомнасці.

Прафілактыка

Сярод мер, якія дазволяць захаваць здаровае сэрца, — кантроль масы цела і артэрыяльнага ціску, фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, адмова ад шкодных звычак, своечасовая дыспансерызацыя ці медыцынскі агляд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць6

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць