Аўто55

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Блогер паказаў, як атрымаў штраф за адсутнасць тэхагляду з камеры на маладзечанскай трасе. 

Ілюстрацыйны здымак

Навіна, якая паставіла на вушы аўтамабілістаў і стварыла чэргі на тэхагляд

Тэма тэхагляду ў Беларусі актуалізавалася 12 сакавіка пасля таго, як ДАІ Гродзенскай вобласці апублікавала ў інстаграме навіну, што цяпер любая камера на дарозе нібыта можа фіксаваць няпройдзены тэхагляд.

«Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі зараз паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля. Калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — гаварылася ў заяве гродзенскай ДАІ.

І хоць інфармацыя выглядала не вельмі праўдападобнай, бо гаворка вялася абсалютна пра ўсе камеры маніторынгу, народ ламануў праходзіць тэхагляд. У выніку перад станцыямі пачалі ўтварацца велізарныя чэргі. 

Пазней ДАІ Мінскай вобласці назвала фэйкам інфармацыю гродзенскіх калег і дадала, што звычайныя камеры відэаназірання і камеры рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі ў аўтаматычным рэжыме не могуць фіксаваць тыя ці іншыя парушэнні.

Як тады блогер атрымаў штраф?

Нягледзячы на тое, што агучаная ДАІ Гродзенскай вобласці інфармацыя была хлуслівай, у Беларусі ўсё ж ёсць камеры, здольныя ў аўтаматычным рэжыме фіксаваць аўтамабілі без тэхагляду.

Блогер з Маладзечна паказаў, што атрымаў штраф менавіта за адсутнасць тэхагляду, а не камплект хуткасць+тэхагляд, бо такія выпадкі, калі прыходзіў двайны штраф, сустракаліся і раней. Але ў такіх выпадках галоўным быў фактар таго, што машына трапляла ў поле зроку камеры праз перавышаную хуткасць.

Агулам жа штрафы за тэхагляд у тэставым рэжыме без прывязкі да хуткасці пачалі выпісваць яшчэ з лета 2023 года.

Адметна, што ў выпадку з блогерам штраф за адсутнасць тэхагляду з камеры ён атрымаў на наступны дзень пасля таго, як скончыўся той самы тэхагляд.

Фота: скрыншот з інстаграм ruslan_avtopodbor_molodechno

Блогеру выпісалі 21 рубель штрафу (0,5 базавых), бо на працягу года ён ужо атрымліваў папярэджанне. 

Камера, на якую трапіў маладзечанец, знаходзіцца на маладзечанскай трасе ў вёсцы Красоўшчына. 

У каментарах пад відэа адзін з карыстальнікаў таксама паведаміў, што раней атрымліваў штраф за адсутнасць тэхагляду з камер, якія фіксуюць сярэднюю хуткасць, што таксама гучыць праўдападобна з тэхнічнага пункту гледжання. Такія камеры збіраюць інфармацыю аб заездзе машыны на прамежак трасы і выездзе. 

Каментары5

  • Zenon Sobakiewicz
    01.04.2025
    А почему на снимке Вильнюс?
  • Чем меньше ведер на дорогах, тем лучше
    01.04.2025
    ), Водятел - это диагноз
  • Потому что на грязные, ушатанные ведра памяркоуных смотреть невозможно
    01.04.2025
    Zenon Sobakiewicz, Уже

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення1

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?8

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»23

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення1

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць