Свет

Кітай падняў пальчатку: мыты ў адказ на імпарт з ЗША будуць такімі ж

Кітай абвясціў, што ўвядзе дадатковыя пошліны ў памеры 34% на імпарт з ЗША ў адказ на пошліны, пра якія заявіў прэзідэнт Дональд Трамп, гаворыцца ў паведамленні камісіі па тарыфах Дзяржсавета КНР. Гэтыя меры ўступяць у сілу 10 красавіка.

Фота: Сіньхуа

У ведамстве падкрэслілі, што дзеянні ЗША «не адпавядаюць правілам міжнароднага гандлю, наносяць сур’ёзную шкоду правам і інтарэсам Кітая і з’яўляюцца тыповым праяўленнем аднабаковага запалохвання».

«Кітай настойліва заклікае Злучаныя Штаты неадкладна адмяніць аднабаковыя тарыфныя меры і ўрэгуляваць гандлёвыя разыходжанні шляхам кансультацый на роўнапраўнай, паважлівай і ўзаемавыгаднай аснове», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам цана чэрвеньскіх ф'ючарсаў на нафту Brent знізілася да $65 за бараль, сведчаць даныя таргоў лонданскай біржы ICE. У апошні раз нафта гандлявалася ніжэй за $65 за бараль у жніўні 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць