Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў яшчэ на год забарону на ўваход расійскіх суднаў у амерыканскія парты. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні, апублікаваным у Федэральным рэестры ЗША.

Як растлумачыў Дональд Трамп, палітыка і дзеянні ўрада Расіі працягваюць уяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы ЗША з-за парушэння міжнародных адносін.
У красавіку 2022 года тагачасны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн упершыню забараніў суднам пад расійскім сцягам, а таксама любым суднам, звязаным з Расіяй, заходзіць у амерыканскія парты. З тых часоў гэтая забарона неаднаразова падаўжалася.
Раней у Дзяржаўным дэпартаменце падкрэслівалі, што ЗША не будуць заключаць з Расіяй ніякіх пагадненняў і не будуць здымаць з яе санкцыі, пакуль у вайне супраць Украіны не будзе дасягнутае спыненне агню.
10 красавіка Трамп працягнуў рэжым надзвычайнага становішча праз «шкодную замежную дзейнасць урада РФ». У той жа час ён заявіў, што не будзе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі пасля абстрэлу на Вербную нядзелю Сумаў, у выніку чаго загінулі 35 чалавек.
Белы дом папярэдзіў Кітай пра пошліны да 245%
Стала вядома, як Трамп хоча націснуць на Кітай у развязанай гандлёвай вайне
ЗША заблакавалі прыняцце заявы G7 адносна расійскага ракетнага ўдару па Сумах
Адміністрацыя Трампа замарозіла 2,2 мільярда даляраў для Гарвардскага ўніверсітэта
Чыноўнікам Еўрасаюза, якія адпраўляюцца ў ЗША, выдаюць аднаразовыя тэлефоны праз боязь шпіянажу
Каментары