Вайна1414

Украінскія войскі адбілі моцную расійскую атаку пад Запарожжам

Учора расійскія войскі правялі штурм на Запарожскім кірунку, задзейнічаўшы даволі вялікую штурмавую групу — каля 320 чалавек асабовага складу і 40 адзінак ваеннай тэхнікі. Але атака правалілася. 

У склад штурмавой групы ўвайшлі падраздзяленні з некалькіх палкоў 58-й арміі УС РФ, пішуць Сілы абароны Поўдня Украіны.

Верагодна, расіяне разлічвалі прарваць украінскую лінію абароны магутным ударам на трох участках па лініі Пяціхаткі — Стэпавае — Лабковае, Малыя Шчарбакі і Малая Такмачка. 

Як паведамляюць Сілы абароны Поўдня Украіны, паветраная разведка загадзя выявіла вылучэнне праціўніка. Былі нанесеныя ўдары беспілотнымі лятальнымі апаратамі і артылерыяй.

Першае паражэнне расійскай баявой тэхнікі (знішчана тры БМП) адбылося за 8 км да лініі баявога сутыкнення.

Бой доўжыўся больш за дзве з паловай гадзіны, украінскія сілы наносілі агнявое паражэнне па штурмавіках.

Паводле ўкраінскага боку, знішчана 29 адзінак расійскай тэхнікі, 140 чалавек асабовага складу, пашкоджаны тры танкі.

«Ніводнай пазіцыі сілы абароны Украіны не страцілі», — запэўніваюць Сілы абароны Поўдня. 

Каментары14

  • Таццяна
    17.04.2025
    Ну, вось, навошта! Навошта гэтыя смерці! І тых, і другіх! Толькі ня трэба мне тут казаць пра агрэсараў і ахвяраў. Я пра другое. Я пра жыццё!
  • Беларус
    17.04.2025
    Слава Украіне!
  • E
    17.04.2025
    Слава ЗСУ!

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць