«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года
У перадвелікодным выпуску праграмы «Скажи не молчи» на канале «Беларусь 1» духоўнік Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак расказаў, як у разгар пандэміі COVID-19 вясной 2020 года свядома накіроўваў хворых у храм, заўважыла «Хрысціянская візія».

«Была пандэмія. Я іду на набажэнства, да мяне падыходзіць: «Бацюшка, я захварэў, што мне рабіць?» — Я кажу: «Ідзіце ў храм».
У тым жа інтэрв'ю Лемяшонак дадаў: «Я сам хварэў, дарэчы… Але ў кожнага свае тэрміны».
У 2020 годзе Свята-Елісавецінскі манастыр стаў адным з найбуйнейшых ачагоў каранавіруса ў Беларусі. Тады там памерла нямала манашак і вернікаў. З-за такога безадказнага стаўлення да каранцінных мераў многія людзі пайшлі з манастыра, а ў епархію былі накіраваныя лісты аб злоўжываннях. Пасля гэтага санстанцыя на пэўны час закрыла манастыр.
Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка
У Лемяшонка спыталі, чаму царква не моліцца за Лукашэнку. Той запэўніў, што моліцца нават за Качанаву
«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?
Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг
«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе
Каментары
а у держателей свечных заводиков на все один ответ - идите на
я ўсе спам-фільтры лічыла правільна. на чацьвертым падумала... дай перачытаю яшчэ раз. я ўсё напісала правільна.
а вы што?
Таму чытайце Новы Запавет, бо некаторыя даходзяць да таго, што спрачаўцца з тым, пра што нічога ня ведаюць. Слова Божае дасьць вам мудрасьці і сіл змагацца супраць слуг сатаны. Толькі пачынайце з Новага Запавету, бо гэта і ёсьць тое хрысьціянства, якое сфармавала так званую Заходнюю цывілізацыю, самую перадавую цывілізацыю, сапраўдная назва якой Хрысьціянская цывілізацыя, з якой зараз і змагаюцца асноўныя нехрысьці Зямлі: улады расіі, камуняцкай часткі Кітая, Ірана, паўночнай Карэі.
А ХРЫСТОС САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!!!