Свет33

«Мы не кітайцы, мы тайцы». У Тайландзе звольнілі супрацоўніка нацпарка пасля канфлікту з расіянамі, якія павіталі яго па-кітайску «ні хаа»

Наглядчыка нацыянальнага парку ў Тайландзе звольнілі пасля таго, як у яго адбыўся канфлікт з расійскімі турыстамі. Яны павіталі яго на кітайскай мове, сказаўшы: «ні хаа». Відэа з іх дыялогам стала вірусным у інтэрнэце. 

Інцыдэнт, які імгненна разляцеўся ў сацсетках і набраў мільёны праглядаў, выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве і прывёў да звальнення супрацоўніка.

26-гадовы супрацоўнік нацыянальнага парка Сірануд Скот, які выконваў свае абавязкі на пляжы на поўдні краіны, счапіўся з расійскай парай. Прычынай стала іх прывітанне — «ні хаа», традыцыйнае кітайскае вітанне, якое яны выкарысталі, відаць, не ўбачыўшы розніцы паміж тайцамі і кітайцамі. 

Watch on TikTok

Аднак для Скота гэта стала асабістай абразай.

«Мы не кітайцы, мы тайцы. Гэта няветліва і зневажальна», — заявіў ён, дадаўшы, што, калі такое паўторыцца, ён даможацца дэпартацыі турыстаў з краіны.

Расіянін тлумачыў, што не з'яўляецца расістам, але Скот настойваў на сваім, называючы паводзіны турыстаў непаважлівымі.

Відэа сабрала мільёны праглядаў і выклікала гарачыя спрэчкі. Частка тайцаў выказалася ў падтрымку супрацоўніка, адзначаючы, што яны таксама часта сутыкаюцца з тым, што іх прымаюць за кітайцаў.

«Турызм не дае людзям права паводзіць сябе безадказна ці грэбліва да мясцовага насельніцтва», — напісала адна з карыстальніц.

Аднак іншыя палічылі, што рэакцыя Скота была празмернай і толькі шкодзіць іміджу Таіланда як гасціннай краіны.

«Можна было проста паправіць людзей з усмешкай, а не пагражаць дэпартацыяй», — адзначыў адзін з каментатараў.

Кіраўніцтва ж нацыянальнага парка вырашыла звольніць Сірануда Скота. У заяве адзначаецца, што яго паводзіны не адпавядалі стандартам службы і могуць нанесці шкоду іміджу краіны.

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    22.04.2025
    сапраўднае стаўленне расейцаў да тых, хто адрозніваюцца ад іх
    нічога незвычайнага
  • Ганка
    22.04.2025
    У вас памфылка. Кітайскае прывітаньне - гэта ‘ні хао’ або ‘ні хаў’ а вы напісалі ‘ні хаа’
  • Гэта на што намякаеце?
    22.04.2025
    Ціпа, мы не русы, мы бела-русы! Не Бело-руссія, а Бела-русь? А спытайце ў простых людзей, яны разбіраюцца ў гэтых колеравых адрозненнях? Правільна, не, ім у царкве сказалі. Ніколі бела-русы не адыдуць ад русаў. І ніякія кі-тайцы тут не дапамогуць. Амэн.

Цяпер чытаюць

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць3

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі па палітычным артыкуле. Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць