Кардынал і дзеці: урачыстая імша для малых у Катэдры ФОТАРЭПАРТАЖ
Сёння ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка П'етра Паралін, які знаходзіцца ў Мінску з 12 па 15 сакавіка, узначаліў Імшу з удзелам дзяцей.
Вернікі шчыльна запоўнілі катэдру, шмат людзей засталося слухаць трансляцыю на вуліцы.
На гэтай Імшы на пачэсных месцах апроч біскупаў былі пасаджаныя прадстаўнікі розных хрысціянскіх супольнасцяў і канфесій. Дзеткі віталі кардынала па-беларуску і па-італьянску, а таксама передалі для Папы свае малюнкі.
Прысутныя горача папрасілі П'етра Параліна перадаць Папу Францішку, што вернікі чакаюць яго візіту ў Беларусь.
Каментары