Грамадства

«Што лыбішся, байцуха?» Кікбаксёр Ганін расказаў, як яго ўдарыў ахоўнік жодзінскага ізалятара

Нядаўна з 10 сутак выйшлі прызёр алімпіяды, дзесяціборац Андрэй Краўчанка і МСМК па кікбоксінгу Іван Ганін, шматразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў. 

Чытайце таксама: Здзекі ў Жодзіне з алімпійскага прызёра Краўчанкі: Пакуль вялі па калідорах у камеру, прымусілі прысядаць 400 разоў

Вядома, што ў Жодзіне Ганіна біў адзін з ахоўнікаў — пра гэта расказваў Андрэй Краўчанка, які тое бачыў. Гісторыю «Нашай Ніве» пацвердзіў сам Ганін. 

Іван Ганін, фота fitunion.pro

«Там [у Жодзіне] нам зладзілі калідор здзекаў, дзе, каб дайсці да камеры — а гэта метраў 400, — трэба было то ў поўным прысядзе ісці, то выскокваць з прысяду, то стаяць, каб таз быў на ўзроўні калень. Карацей, поўны цыкл цяжкай нават для падрыхтаванага чалавека нагрузкі, пры гэтым, неўласцівай для суставаў — кажу як чалавек, які двойчы «рамантаваў» уласныя калені. Гэта пагражала праблемамі з каленямі ўсім удзельнікам.

І вось у нейкі момант мы прысядалі ў калідоры з выцягнутымі наперад рукамі. А калідор там вузкі, ахоўнік хадзіў туды-сюды, трэба было прыбіраць рукі, каб ён аб іх не цёрся. У нейкі момант ён спыніўся насупраць мяне і глядзіць. А ў мяне з’явілася ўсмешка на твары, ну што яшчэ. Тады ён ударыў мяне ў жывот. Здавалася, што цэліў у сонечнае спляценне, але прамазаў, ударыў ніжэй і лявей. Вядома, нічога ён мне не прабіў: ні дыханне не збіў, ні болю не даставіў, хаця замахваўся ад душы. І мне так ад гэтага смешна стала, што ён нічога не дабіўся, што я нават не думаў біць у адказ, хаця і маю баксёрскія рэфлексы, а накіраваў усю энергію на тое, каб не зарагатаць ва ўсю моц. Адзінае, што апусціў локці ўніз на выпадак, калі б ён захацеў ударыць яшчэ раз у печань ці селязёнку. 

Ён яшчэ на мяне глядзіць і кажа: «Што лыбішся, байцуха?» Ён потым так мяне не адзін раз называў», — расказаў Ганін. 

Ганін расказвае пра турэмны вопыт з цудоўным гумарам, глядзіце на відэа:

Баксёр кажа, што ў камеры спрабаваў займацца фізкультурай, але ўдавалася не ўсё. 

«Нас было сямёры у камеры на 4 месцы, мы троху спрабавалі рухацца, хацелася трэніравацца. Але паветра вельмі мала, калі інтэнсіўна займацца, то спальваецца ўвесь кісларод, няма чым дыхаць. Рабілі гімнастыку для спіны. Андрэй Краўчанка з хлопцам-сукамернікам мераўся сіламі: адціскаліся ад падлогі па 300 разоў этапамі. Але вельмі моцна балелі калені пасля нагрузак у прыёмны дзень», — рэзюмуе баксёр.

Каментары

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць