Культура

А сапраўды, у які ж дзень уваскрос Хрыстос?

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць галоўную хрысціянскую ўрачыстасць у розны час, прычым часам розніца складае тыдзень, а часам — месяц? І ў які ж дзень сапраўды здарылася ўваскрасенне? Catholic.by разбіраецца з дапамогай астраноміі.

Фота Сяргея Гудзіліна

Паводле старадаўняй хрысціянскай традыцыі, урачыстасць Уваскрэсення Хрыстовага, якая называецца таксама Пасхай, або Вялікаднем, заўсёды святкуецца ў нядзелю. Гэта так званае «рухомае» свята, бо яно не замацавана назаўсёды на пэўную дату.

У Евангеллі канкрэтна не сказана, калі ўваскрос Хрыстос: тое, што Яго цела знікла з магілы, заўважылі на світанні першага дня пасля суботы, або праз тры дні пасля Яго смерці і пахавання.

Днём смерці Хрыста даследчыкі святых тэкстаў лічаць пятніцу 7 красавіка 30 года, аднак гэта магло адбыцца, хоць і з меншай ступенню верагоднасці, 27 красавіка 31 года або 3 красавіка 33 года.

Такім чынам, найбольш верагодная дата Уваскрэсення Хрыста — гэта 9 красавіка 30 года.

Паколькі Пэсах (юдэйская Пасха) святкуецца праз 14 дзён пасля пачатку новага года (а пачынаецца юдэйскі год заўсёды ў маладзік), хрысціянскае свята Уваскрэсення Хрыста павінна было б святкавацца ў першую нядзелю пасля Пэсаху, як гэта апісана ў Евангеллі.

Але паколькі праз 14 дзён пасля маладзіка бывае поўня, на Першым Нікейскім Саборы ў 325 г. было вырашана, што Вялікдзень будзе святкавацца ў нядзелю, якая наступае адразу ж пасля першай веснавой поўні, або поўні пасля веснавога раўнадзенства.

Каб знайсці адказ на пытанне, адкуль у католікаў і праваслаўных бяруцца розныя даты святкавання, трэба мець на ўвазе, што пад поўняю і раўнадзенствам разумеюцца не рэальныя астранамічныя з’явы, а даты, атрыманыя шляхам разлікаў, што называюцца пасхаліямі.

Такім чынам, Пасхальнай поўняй лічыцца «дзень чатырнаццаты Месяца» (узрост Месяца — 14 дзён) з раскладу фаз Месяца, вылічанага на падставе так званага Метонавага цыкла. Гэты цыкл быў распрацаваны яшчэ ў V ст. да Нараджэння Хрыста афінскім астраномам Метонам для ўзгаднення працягласці месяцавага месяца і сонечнага года ў месяцава-сонечным календары. Пад веснавым раўнадзенствам маецца на ўвазе каляндарнае веснавое раўнадзенства, якое ў Паўночным паўшар’і прыпадае 21 сакавіка.

Турынская плашчаніца. Фота і яго лічбава апрацаваны негатыў. Выява з Wikimedia Commons.

У цяперашні час у хрысціянстве выкарыстоўваюцца дзве розныя пасхаліі.

Пачынаючы з 1583 года, Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае Грыгарыянскую пасхалію, якая для разліку даты Пасхі прымае за дзень раўнадзенства 21 сакавіка па Грыгарыянскім календары.

У той жа час большасць Праваслаўных Цэркваў трымаецца Александрыйскай пасхаліі, дзе той самы дзень 21 сакавіка бярэцца паводле Юліянскага календару.

Акрамя таго, у Александрыйскай пасхаліі разліковая пасхальная поўня ў ХХ—ХХІ стагоддзях прыпадае на 4—5 дзён пазней за рэальную астранамічную поўню, што адбываецца за накопленай недакладнасці Метонавага цыкла.

Такім чынам, з-за каляндарных адрозненняў, якія існуюць паміж католікамі і праваслаўнымі, дзень святкавання Пасхі ў адных і ў другіх не заўсёды супадае.

У католікаў Вялікдзень можа святкавацца найраней 22 сакавіка, а найпазней — 25 красавіка. У праваслаўных не раней за 4 красавіка і не пазней за 8 мая.

Калі ж першая веснавая поўня прыпадае ў нядзелю, тады святкаванне пераносіцца на наступную нядзелю.

У 2023 годзе Вялікдзень адзначаецца 9 і 16 красавіка, у 2024-м — 31 сакавіка і 5 траўня, а ў 2025-м — у адзін дзень, а менавіта 20 красавіка.

Вось чаму хрысціянская Пасха ніколі не супадае з юдэйскім Пэсахам, які заўсёды святкуецца ў поўню.

Тым не менш, хрысціянская Пасха мае непасрэдную духоўную сувязь са старазапаветным святам Пэсаху, што адзначалася на ўспамін зыходу ізраільскага народа з егіпецкай няволі.

Чытайце яшчэ:

Біблія на беларускай мове: цяжкасці перакладу

Беларускія велікодныя традыцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць