Культура

Выйшла кніга Усевалада Сцебуракі «Сцебуракаў лёс». Гэта летапіс сямейнай гісторыі, які стаў кнігай пра Беларусь

«Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага аўтарам нададзеная падзеям другой паловы XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне ўяўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. 

«У выніку працы выявілася, што кніга сямейнай гісторыі сталася кнігай пра Беларусь. Пра наш Заходні край, Віленшчыну (а больш дакладна Вялейска—Мядзелска—Маладзечанскія ваколіцы). Пра тое, як яна перажыла Першую і Другую сусветныя войны, як жыла за Польшчай і Саветамі, як калектывізавалася і раскулачвалася, як высялялася і вярталася дамоў», — напісаў сам аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Праца над кнігай, паводле аўтара, ішла тры гады, а падрыхтоўчы этап заняў усе пяць. Памагалі Усеваладу над ёй працаваць найбліжэйшыя сваякі. Бацька Усевалада нястомна распытваў пра ўсе драбніцы свайго бацьку (дзеда аўтара), а брат Анатоль, прафесійны гісторык, правёў тытанічную працу па генеалагічных росшуках у архівах і стаў фактычна суаўтарам кнігі.

Набыць кнігу можна ўжо зараз у інтэрнэт-кнігарні knihi.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць