Грамадства2626

«Белсат»: Агент ГУБАЗіКа мог спампаваць базу даных ЧКБ, у рукі сілавікоў трапілі кантакты 10 000 інфарматараў

«Белсат» сцвярджае, што ў тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» ёсць база інфарматараў, якую, мяркуюць журналісты, агент ГУБАЗіКа спампаваў. У базе, паводле «Белсата», было каля дзесяці тысяч чалавек.

Скрын відэа

Як распавядае «Белсат», ЧКБ мела не адзін, а шэсць тэлеграм-каналаў. Асноўны — «Беларусь» — і пяць рэгіянальных. Каб бачыць усе паведамленні, была створаная адмінка, куды сцякалася інфармацыя з усіх чат-ботаў. Алгарытм аўтаматычна ствараў новы чат у інтэрфейсе адмінкі — нік, дата перапіскі і назва тэлеграм-канала, з якога было паведамленне.

Але, што важна, адмінка ведала і запамінала ўнікальны для кожнага карыстальніка ID-нумар. Ён быў прывязаны да кожнага з чатаў. Гэты ID-нумар прывязаны да карыстальніка. Хоць праз яго немагчыма атрымаць нумар ці імя карыстальніка наўпрост, калі чалавек прымаў мінімальныя захады бяспекі, ён часта дае магчымасць даведацца яго сапраўдныя даныя — тут мы некалі тлумачылі, якім чынам.

Усе размовы з інфарматарамі (паведамленні, якія яны дасылалі, у тым ліку свае даныя, і адказы супрацоўнікаў ЧКБ) можна лічыць базай даных ЧКБ.

Паводле журналістаў, адмінка надалей працуе, і супрацоўнікі «Інфапойнта» маюць да яе доступ.

«Белсат» прыводзіць цяперашнюю перапіску з ЧКБ, дзе нібыта занепакоены інфарматар пытаецца, якую інфармацыю яны збіраюць і ці трэба яму хвалявацца. Адміністратар ЧКБ адказаў: не хвалюйцеся, вашы даныя ў бяспецы, мы збіраем толькі юзер-нэймы. «Белсат» звяртае ўвагу, што адміністратар уводзіць у зман: адміны бачаць лагін і ўнікальны ID.

То-бок адміністратар піша беларусу, які, магчыма, знаходзіцца ў Беларусі, што небяспекі няма, замест таго, каб папярэдзіць пра яе.

Агент ГУБАЗіКа меў доступ да адмінкі ЧКБ. «Якія яшчэ патрэбныя доказы таго, што ГУБАЗ мае поўную базу кантактаў? Наіўна лічыць, што ён не скапіраваў поўную базу кантактаў і не падзяліўся доступам з калегамі, каб тыя маніторылі яе штодня ў рэжыме анлайн», — кажа журналіст Ігар Кулей.

Паводле «Белсата», 23 мая 2021 года, у дзень пасадкі самалёта, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко не быў раскрыты. Ён меў доступ да базы яшчэ да 12 ліпеня.

Пасля пасадкі самалёта старыя лагіны адмінкі былі выдаленыя, але Артур Гайко атрымаў новы доступ. Ён яшчэ 1,5 месяца быў адміністратарам ЧКБ. Усе лічылі, што інфармацыя выцекла ад Пратасевіча і Сапегі.

«Белсат» выказвае меркаванне, што не ўсіх людзей яшчэ затрымалі. Тых, хто пісаў, пад сваімі рэальнымі прозвішчамі ці са сваімі фота — верагодна, так. Іх было проста ідэнтыфікаваць. Тых, хто дасылаў здымкі пратаколаў ці судовых пастаноў, таксама няцяжка вылічыць — там ёсць іх даныя.

А вось ёсць яшчэ тыя, над якімі вісіць пагроза. Гэтыя людзі мелі ананімны тэлеграм і не дасылалі асабістыя звесткі ЧКБ. Усё, што ведае пра іх ГУБОП, — іх унікальны ID-нумар. Але гэта можа быць пытаннем часу, калі іх раскрыюць.

«Белсат» сцвярджае, што ім удалося падлічыць, колькі людзей было ў базе ЧКБ. Колькасць чалавек, якія хоць раз напісалі хоць у адзін з шасці тэлеграм-ботаў ЧКБ, «не меншая за 10 тысяч асобаў», і, як сцвярджае «Белсат», у іх ёсць дакументальныя пацверджанні гэтаму.

Чытаце таксама:

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Што такое Infopoint, доступ да якога атрымаў агент ГУБАЗіКа?

Год таму ЧКБ і Байпол расказвалі пра агента — але вось што

Каментары26

  • Сякерка
    21.11.2022
    Цяпер мы пагруджаемся ва ўнутраныя разборкі.

    Дай малому сякерку - ён зкіне яе зверху.
    Не можна давяраць гэтым малым.
  • Mar
    21.11.2022
    Нормально. Сами свалили в первые дни, а людей подставили и сознательно полтора года замалчивали то, что им грозит опасность. А теперь, когда визу получить почти нет возможности или ждать ее нужно несколько месяцев, они рекомендуют уезжать. И то после того, когда журналисты все выяснили. Так бы до сих пор замалчивали. Так чем они лучше Лукашенки, против которого якобы борются? Они же к людям тоже как к мусору относятся.
  • Имяфамилия11
    21.11.2022
    Opsec (operation security) должно быть на первом месте. Байполу и прочим не мешало бы подробно рассказывать не только о задержаниях, но и как на человека могли выйти. Вместо этого видим полное разгильдяйство. "Ну задержат 100 человек вместо 10, ну что тут такого".

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць