Гісторыя33

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя 

Гомельская праваслаўная епархія ў студзені гэтага года набыла на замежным аўкцыёне каштоўны царкоўны дакумент XVII стагоддзя — пастаўную грамату, паведаміла БелТА. Цяпер рэліквія вернута ў Беларусь, сёння адбылася яе афіцыйная прэзентацыя.

Набыты дакумент датаваны 19 верасня 1681 года — гэта час, калі Беларуская (Магілёўская) епархія падпарадкоўвалася Кіеўскай мітраполіі (да 1685 года).

«Ліст намесніка беларускай біскупіі. XVII—XVIII стст. Гомель. Магілёў». — так дакумент быў падпісаны на сайце расійскага аўкцыёну meshok.net.

Як аказалася, гэта пастаўная грамата намесніка Беларускай (Магілёўскай) праваслаўнай епархіі іераманаха Сільвестра Ваўчанскага іерэю Іларыёну Раблеўскаму на месца вікарнага святара пры царкве Раства Багародзіцы ў мястэчку Гомель Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта дакумент выключнай гістарычнай важнасці, які ў свой час быў вывезены за межы Беларусі.

«Ён нам расказвае пра парафіяльнае жыццё ў XVII стагоддзі, пра храм, які не захаваўся да нашых дзён. Гэты храм знаходзіўся на тэрыторыі паркавай зоны. На тым месцы сёння стаіць Хрысцільны храм у гонар Іаана Хрысціцеля. Падчас раскопак там былі знойдзеныя рэшткі падмурка і абгарэлых бярвенняў ад гэтага драўлянага храма Нараджэння Божай Маці», — падкрэсліў на прэзентацыі дакумента гомельскі епіскап Стэфан.

Сёння дакумент прэзентаваны ў прысутнасці студэнтаў гістарычнага факультэта ГДУ імя Скарыны. Арыгінал дакумента будзе захоўвацца ў фондах Гомельскай епархіі.

Каментары3

  • Ладусь
    06.04.2023
    Спадзяемся што дакумэнт на беларускай мове?!
  • Жвір
    06.04.2023
    Ладусь, на старабеларускай мове, як і Статут ВКЛ.
  • Максим Дизайнер
    07.04.2023
    Класс!Вот это находка

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну22

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Загарэлася расійская нафтабаза пад Наварасійскам2

Памерла Наталля Раманская1

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ13

«Было падобна, што пачаўся паўнавартасны кантроль». Усіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад, правяралі вайскоўцы10

«Здарова, б*я». У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага ВІДЭА акупацыйнага чыноўніка6

Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава19

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт5

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі5

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну22

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць