Вайна11

Спецназ ГРУ амаль цалкам пагінуў ва Украіне — сакрэтныя дакументы ЗША 

Па ацэнках аўтараў дакумента, некаторыя брыгады спецназа ГРУ маглі страціць да 90-95% асабовага складу.

Дадзеная старонка з выявамі з'яўляецца часткай аднаго са злітых у інтэрнэт сакрэтных дакументаў ЗША. Тут адлюстраваны асноўны парк вайсковай тэхнікі 22-ой асобнай гвардзейскай брыгады спецыяльнага прызначэння ГРУ РФ. Выява злева датуецца лістападам 2021 года, а выява справа — лістападам 2022 года (праз 9 месяцаў з моманту пачатку вайны ва Украіне). Фота: частка дакумента паказана выданнем The Washington Post

Расійскае ГРУ страціла велізарную колькасць сваіх байцоў спецназа падчас вайны супраць Украіны. Гэта стала вядома дзякуючы аднаму са злітых сакрэтных дакументаў ЗША, якія патрапілі ў інтэрнэт з-за ўнутраных уцечак. Інфармацыю з гэтага дакумента 14 красавіка апублікавала выданне The Washington Post.

Згодна з атрыманымі звесткамі, амерыканская выведка зафіксавала значныя страты ў 4 з 5 брыгад спецназа ГРУ, адпраўленых ваяваць супраць Украіны (усяго ў ГРУ, паводле афіцыйных адкрытых крыніц, ёсць толькі 8 сухапутных брыгад спецназа з агульнай колькасцю байцоў да 10 тысяч чалавек).

«Паводле дакумента, з 5 асобных брыгад спецназа ГРУ, адпраўленых ва Украіну ў 2022 годзе, 4 сутыкнуліся з ашаламляльнымі стратамі. 22-ая і дзве іншыя брыгады страцілі ад 90 да 95% асабовага складу. У 346-ай гвардзейскай брыгадзе, напрыклад, з 900 чалавек засталіся толькі 125», — піша The Washington Post са спасылкай на зліты дакумент.

Ва ўцечцы адзначаецца, што такія вялікія страты звязаны з выкарыстаннем «элітнага» спецназа ў якасці звычайнай пяхоты і гарматнага мяса для падтрымання тэмпаў расійскага наступу. 

Выведка ЗША лічыць, што на аднаўленне такіх страт спатрэбіцца да 10 гадоў, не кажучы ўжо пра тое, што Расія тым самым пазбавілася найбольш падрыхтаваных да вайны байцоў і іх навыкаў па вядзенні дыверсій і збору інфармацыі. 

Нагадаем, што у пачатку красавіка ў СМІ з'явілася інфармацыя аб злівах у інтэрнэт больш за 100 сакрэтных дакументаў ЗША, якія тычацца дзейнасці амерыканскай выведкі ў адносінах да многіх краін свету (у тым ліку і да Беларусі). 

У ЗША па факце ўцечак звышсакрэтнай інфармацыі завялі крымінальную справу і ўжо арыштавалі меркаванага віноўніка зліваў. 

Каментары1

  • раздушым рашысцкую гадзіну
    16.04.2023
    І так будзе з кожным рашысцкім акупантам!

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць