Грамадства1919

«Уцечкі інфармацыі не выяўлена». Аб'яднаны пераходны кабінет праводзіць праверку ў «Байполе»

Аб'яднаны пераходны кабінет выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі «Байпол». Паводле прэс-рэліза, пагроз для канфідэнцыйнай інфармацыі сёння няма. 

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская

«На гэты момант не выяўлена ўцечкі інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках плана «Перамога» і іншых ініцыятыў арганізацыі «Байпол», як не выяўлена і пагроз для інфармацыі, якая [ў арганізацыі] захоўваецца.

На сёння прызначана медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі. Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут. 

Каментары19

  • *
    12.06.2023
    Ох-хо-хо.
    На сеньня не выяўлена. Мяркуючы па іншых справах, і па сутнасьці гэтых былых - уцечка абавязкова будзе.
  • Владмих
    12.06.2023
    Позор!
  • Тое ж было і з чкб
    12.06.2023
    Пра гэта мы дазнаемся праз месяцы іры калі пачнуць шчаміць, а пакуль гэта проста словы якіх мы ўжо вельмі шмат пачулі ад невераятных.

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць