Літаратура77

Усевалад Сцебурака. Самотны конь знікае ў тумане… Верш 

Беларускі паэт апублікаваў у фэйсбуку свой новы верш з нізкі «Незнаёмаму земляку». 

Самотны конь знікае ў туманè…
Туман у ім, ён у тумане нібы…
Зноў лістапад чакае на мяне,
марозам першым дыхаючы ў шыбы.

І гэты конь, і вечар, і дажджы —
адвечныя — у гэтым шэрым краі.
І ты не першы ад яго бяжыш -
паўсюль святлей чым тут,
не дакараю…

але ізноў з канём іду ў начное
хоць высахла трава
і не стамлёны конь,
мне верыцца,
што нечы заблукалы човен
павінен бачыць бераг,
дзе гарыць агонь.

Каментары7

  • Вольга
    04.11.2023
    Mafkees ,Шаноўны, адказ вельмі просты - усе мадэратыўныя палітыкі НН былі страхлівымі на некалькі ўзроўняў рэпрэсіўнасці лукаўладаў наперад. Я не стаяла са свечкаю - але іхныя мінулыя кіраўнікі выглядаюць на трусікаў, што баяліся ўласнага ценю. Можа, хоць цяперашнія не будуць.
  • Mafkees
    04.11.2023
    Вольга,
    Я таксама спадзяюся. Згодны,яны тады зашмат перастрахоўваліся так бы мовіць, і ў прынцыпе цяперашняя рэдакцыя мне падабаецца ў параўнанні з той. Але пытанне застаецца - дзе кнехт і яго прышпільныя вершыкі?) І дзе ўвогуле усе падзеліся?
  • Mafkees
    04.11.2023
    Вольга, думаеце мікрафаўна вернецца?

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць