Грамадства11

Распрацоўшчык партала 115.бел падаў у суд на пяць арганізацый ЖКГ. Тыя не плацяць за сайт, на якім беларусы на іх скардзяцца

Жыллёва-камунальныя арганізацыі Гомельскай вобласці не плацяць у тэрмін распрацоўшчыку партала 115.бел, заўважыў «Флагшток». 

Галоўная старонка партала 115.бел

У другой дэкадзе снежня ў Вярхоўным судзе разглядаецца серыя позваў аб спагнанні ліцэнзійнай узнагароды, пені і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі ў дачыненні да жыллёва-камунальных арганізацый Гомельскай вобласці. Ва ўсіх выпадках заяўнікам выступае КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама».

Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама з'яўляецца распрацоўшчыкам партала 115.бел, які дае грамадзянам магчымасць адпраўкі запытаў паўсядзённага бягучага характару, якія датычацца жыллёва-камунальных паслуг непасрэдна прадпрыемствам ЖКГ. З 2018 года праект рэалізуецца ва ўсіх райцэнтрах Беларусі.

Адказчыкамі па позвах КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» выступаюць пяць жыллёва-камунальных арганізацый Гомельскай вобласці, са Жлобіна, Добруша, Веткі, Нароўлі і Лоева. З іх за апошні месяц на інтэрактыўнай карце партала «Мая Беларусь» 115.бел зафіксавана выкананне заявак толькі жлобінскім КДЖЭУП «Жылкамсэрвіс два».

Апошняя заяўка ў Веткаўскім раёне ў кастрычніку 2023 года не была поўнасцю вырашана праз адсутнасць доступу да аўтаматычнай сістэмы «Дыспетчарская служба» ў Веткаўскага ДРБУ-185 .

Каментары1

  • Янка
    12.12.2023
    Запазычанасць будзе аформлена ў якасці спонсарскай дапамогі 115.бел арганізацыям ЖКГ

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць