Вайна

У Германіі расказалі, як Украіна можа атрымаць дальнабойныя ракеты

Германія падтрымала схему «кругавога абмену» для пастаўкі ракет Украіне, якую прапанавала Вялікабрытанія.

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак. Фота: AP Photo / Markus Schreiber

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак падтрымала прапанову свайго брытанскага калегі Дэвіда Кэмерана па абмене крылатымі ракетамі, каб Украіна магла атрымаць дальнабойнае ўзбраенне.

Сутнасць кругавога абмену — перадача германскіх ракет Taurus Вялікабрытаніі. У сваю чаргу, Вялікабрытанія паставіць ва Украіну свае Storm Shadow, якія таксама з'яўляюцца дальнабойнымі, хаця і не ідэнтычныя германскім.

«Гэта быў бы варыянт», — сказала нямецкі міністр, каментуючы прапановы Кэмерана. Яна адзначыла, што такі абмен ужо меў месца для іншага абсталявання, але не ўдакладніла, пра што менавіта ідзе гутарка.

 «Кругавы абмен — гэта, так бы мовіць, нямецкае вынаходства. Гэта быў бы варыянт. І мы ўжо рабілі гэта з іншым абсталяваннем некаторы час таму», — дадала кіраўнік МЗС Германіі. 

Раней міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран прапанаваў Германіі абмяняць ракеты Taurus на брытанскія Storm Shadow, каб даць Украіне дальнабойнае ўзбраенне. 

У студзені пра гэтую брытанскую прапанову паведамлялі СМІ. У той жа час кіраўнік нямецкага Мінабароны Барыс Пісторыус тады заяўляў, што яму нічога не вядома аб прапанове Брытаніі правесці абмен ракетамі.

Чытайце таксама: 

Кіраўнік МЗС Брытаніі супраць адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну, але за перадачу ёй крылатых ракет

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць