Культура

У Беларусь з Расіі прывязуць спектакль «Гэта ўсё яна». Але летась аднайменную пастаноўку знялі з рэпертуару РТБД

У мінскай афішы культурных падзей актыўна рэкламуецца спектакль незалежнага расійскага агенцтва ART partner «Гэта ўсё яна» з Вікторыяй Талстаганавай у галоўнай ролі. 

Фота са спектакля «Гэта ўсё яна» расійскай незалежнай кампаніі ART partner. Фота: kvitki.by.

Пастаноўка расійскага рэжысёра Данілы Чашчына мусіць быць паказана 27 мая ў канцэртнай зале «Мінск». Але цікавы факт: толькі ў мінулым годзе аднайменны спектакль па п’есе беларуска-расійскага драматурга Андрэя Іванова быў зняты з рэпертуару Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, піша Reform.by.

«Гэта ўсё яна» — п’еса Андрэя Іванова, якая была пастаўлена на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў 2016 годзе. Спектакль, які распавядае пра праблему паразумення пакаленняў — маці, каб зразумець свайго сына, з якім у яе не атрымоўваецца наладзіць кантакт у рэальным жыцці, пачынае стасавацца з ім у віртуальнасці, з поспехам ішоў на сцэне Тэатра беларускай драматургіі сем гадоў.

Узровень пастаноўкі ў акцёрскім плане трымала выбітная беларуская актрыса Людміла Сідаркевіч, пару ёй складаў малады акцёр Дзмітрый Давідовіч.

Спектакль ездзіў на гастролі ў Марока, Грузію, Францыю, Сербію, удзельнічаў у міжнародных тэатральных форумах — у прыватнасці, быў паказаны на прэстыжным Міжнародным тэатральным фестывалі ў Авіньёне ў 2017 годзе і атрымаў там прыз у намінацыі «Па-за межамі», прыняў удзел у Міжнародным тэатральным фестывалі «Славія 2018» у Бялградзе ў 2018-м. Пра яго пісалі крытыкі, ён карыстаўся ўвагай гледачоў, пакуль… Так, пакуль не наступіў 2020 год і тое, што за ім крочыла.

Што здарылася? Справа ў тым, што ў 2016 годзе п’есу Андрэя Іванова паставіла рэжысёрка з Польшчы— Моніка Дабраўлянска, якая супрацоўнічала з беларускімі артыстамі і тэатрамі на працягу многіх гадоў. Але менавіта ў 2023 годзе спадарыня Моніка канчаткова стала непажаданай аўтаркай для беларускай сцэны. Летась градус цэнзуры ў дзяржаўных тэатрах дасягнуў той адзнакі, што пра спектаклі, пастаўленыя польскімі рэжысёрамі — не магло ісці і гаворкі. Як і пра спектаклі, пастаўленыя «не тымі» рэжысёрамі, і напісаныя раптам «не тымі аўтарамі».

Увосень 2023 года з рэпертуару, у прыватнасці, РТБД канчаткова зніклі «Сірожа» ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева па п’есе Юліі Чарняўскай і «Кар’ера доктара Рауса» ў рэжысуры таго ж Аляксандра Гарцуева па п’есе Віктара Марціновіча.

Цяпер на прыкладзе гастролей расійскага агенцтва ART partner можна бачыць такі расклад: «Гэта ўсё яна» едзе ў Беларусь у якасці дасягнення расійскага тэатра, дакладней расійскай антрэпрызы, а пра існаванне беларускай пастаноўкі, якая ўвайшла ў топ-10 беларускага тэатра другой паловы 2010-х, сёння на тым жа сайце РТБД нельга знайсці і згадкі.

Беларускі тэатр упэўнена вяртаецца ў пачатак 2000-х, калі гарадскую афішу складалі антрэпрызы, прывезеныя пераважна ад усходняга суседа з намерам уразіць «правінцыйную» беларускую публіку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць