Усяго патроху88

Джорджа Мелоні патрабуе 100 тысяч еўра кампенсацыі за парнаграфічны дыпфэйк з яе ўдзелам

Прэмʼер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні запатрабавала 100 тысяч еўра ў якасці кампенсацыі за публікацыю порна-роліка з удзелам яе дыпфэйка, паведамляе Бі-бі-сі.

Прэмʼер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Massimo Di Vita / Archivio Massimo Di Vita / Mondadori Portfolio via Getty Images 

Мелоні патрабуе кампенсацыі ад 40-гадовага мужчыны і яго 73-гадовага бацькі. Мяркуецца, што яны выклалі на амерыканскі порнасайт дыпфэйкавыя парнаграфічныя відэаролікі, на якіх нібыта — прэмʼер-міністарка Італіі. Відэа сабралі мільёны праглядаў. Гэта адбылося ў 2020 годзе, за два гады да таго, як Мэлоні заняла пасаду прэмʼер-міністра Італіі.

Абодвух мужчын вінавацяць у паклёпе. Згодна з італьянскім заканадаўствам, некаторыя справы аб паклёпе могуць быць крымінальнымі і цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Чакаецца, што Мелоні дасць паказанні па гэтай справе ў судзе Сардзініі 2 ліпеня.

У выпадку прысуджэння ёй кампенсацыі ў 100 тысяч еўра Мелоні паабяцала ахвяраваць гэтыя грошы ў фонд жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Адвакат прэмʼер-міністаркі назваў пазоў «сімвалічным», закліканым «паслаць сігнал жанчынам, якія сталі ахвярамі такога роду злоўжывання ўладай, не баяцца вылучаць абвінавачанні».

Дыпфэйкі — гэта фота ці відэа, на якіх твар аднаго чалавека змяшчаецца на цела іншага з дапамогай лічбавай апрацоўкі.

Нядаўна Еўрапарламент ухваліў першы ў свеце закон аб рэгуляванні сістэм штучнага інтэлекту. Згодна з дакументам, самі па сабе дыпфэйкі не лічацца незаконнымі. Аднак іх стваральнікаў абавязалі выразна пазначаць, што выявы, відэа ці аўдыя згенераваны нейрасеткой.

Каментары8

  • leha
    21.03.2024
    а можа без такого ПР'а яна і прэм'ерам бы не стала 😁
    трэба паглядзець
  • leha
    21.03.2024
    а і яшчэ: калі гэта дыпфэйк, дык усё-ж напэўна не "з яе удзелам". а калі з яе ўдзелам, то ўжо і не фейк. магчыма проста дып..
  • бабруйчанін
    21.03.2024
    Нейкая заканадауства пад " цікітокі" інстаграмы іньшыя хтелеграмы патрэбна падводзіць.Ці на уладальнікау як смі ці на " карєспандзентау" і ніякай аНананімнасці...Усе празрыста адпавядальна эурапейскаштоуна..Кітайцы ні пажадаюць пазбавіцца у Штатах забараніць ..Слоусвабода кажыце?)) Рожаадказнасць як супрацьвага..

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць