Літаратура

Выйшла серыя аўдыякніг Васіля Быкава

Каманда audiobooks.by прэзентавала пяць аўдыякніг Васіля Быкава па-беларуску, піша budzma.org. «Гэтых кніг альбо не было ўвогуле ў аўдыяфармаце, альбо былі толькі па-руску», — адзначае каманда audiobooks.by.

Упершыню ў поўным варыянце можна паслухаць аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарогу дадому». Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісана на схіле гадоў і на чужыне, калі ішоў апошні акт драмы пісьменніка: у 1998 г. ён вымушаны быў пакінуць Беларусь. Фінляндыя, Германія, Чэхія — гэтыя краіны далі прыстанішча таму, каго на радзіме называлі сумленнем нацыі.

Раней гэтую кнігу часткова начытаў сам аўтар і яе можна паслухаць на Радыё Свабода.

Акрамя таго, у серыі аўдыяверсія «Мёртвым не баліць» падаецца ў аўтарскай непадцэнзурнай рэдакцыі, якая раней выходзіла на паперы дзякуючы біёграфу Быкава Сяргею Шапрану.

У серыю аўдыякніг Васіля Быкава ўвайшлі:

«Знак бяды»

«Дажыць да світання»

«Альпійская балада» 

«Мёртвым не баліць»

«Доўгая дарога дадому»

Паслухаць кнігі можна на падкастах, ютубе і буйных аўдыякніжных пляцоўках.

Кнігі будуць заставацца бясплатнымі цягам мінімум дзвюх гадоў.

Аўдыякнігі начыталі прафесійныя беларускія актор_кі.

Вокладкі да аўдыякніг падрыхтаваў Артур Вакараў.

Доступ да старонкі можа быць абмежаваны з тэрыторыі Беларусі, варта скарыстацца VPN.

Усе аўдыякнігі Васіля Быкава па спасылцы

Каментары

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць