Грамадства11

Гісторык Андрэй Мацук атрымаў прэстыжную навуковую прэмію ў Польшчы

Андрэю Мацуку прысудзілі ўзнагароду выдання «Przegląd Wschodni» за 2023 год у катэгорыі «Замежныя творы». Яго ўганаравалі за манаграфію «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)», выдадзеную летась у Вільні.

Андрэю Мацуку 45 гадоў, ён родам з Полацка. Раней навуковец працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

  • «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)» (2010);
  • «Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі» (2014);
  • «Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.» (2020);
  • «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)» (2023). 

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

У верасні мінулага года Андрэю Мацуку таксама ўручылі прэмію выдання Rocznik Lituanistyczny, якой ушаноўваюцца навукоўцы, што дасягнулі вялікіх вяршынь у даследаванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён стаў лаўрэатам гэтай прэміі за 2022 год.

Каментары1

  • Беларусін
    24.03.2024
    Віншуем!

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў — расійская моладзь скача ў карагодах21

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)4

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць