Музыка77

Нявестка Лукашэнкі атрымала ў Расіі дыплом на прэміі «Шансон года — 2024»

Адна з самых прадуктыўных аўтараў Беларусі Ганна Сялук (пад гэтым псеўданімам піша песні нявестка Лукашэнкі) атрымала чарговую прэмію. Вы будзеце здзіўлены, але зараз узнагароду ёй выпісаў не свёкар. Атрымаць дыплом Ганна паехала ў Маскву.

Фота з інстаграма «Радыё Шансон»

Расійскае «Радыё Шансон» правяло сваю традыцыйную цырымонію ўзнагароджання «Шансон года — 2024». Мерапрыемства адбылося ў Маскве ў шматфункцыянальным цэнтры «Live Арэна». Вялі імпрэзу спявак Аляксандр Маршал і актрыса Аляксандра Рабянок.

Watch on TikTok

Ганна асабіста прыехала на цырымонію ўзнагароджання ў Расію. На фота з мерапрыемства яна пазіруе разам са спеваком Русланам Аляхно, які атрымаў статуэтку. Сялук дапамагала Аляхно працаваць над яго альбомам «А мы будзем шчаслівымі». Сам артыст называе яго прызнаннем у любові да сваёй сям'і.

На дыпломе, які пяшчотна і трапятліва Ганна трымае ў руках, пазначана: «За творчы ўнёсак у развіццё сучаснай музычнай культуры». На сваёй старонцы ў інстаграм Сялук напісала падзяку калектыву «Радыё Шансон» — колькасць клічнікаў у тэксце зашкальвала. У каментарыях ужо пачаўся перапіс праўладных артыстаў — усе імкнуцца хутчэй павіншаваць аўтарку песень. Найбольш адданыя (напрыклад, Аляксадра Мелех, якая спявае песню «Ах, Аляксандр!» — прызнанне ў каханні Лукашэнкі) нават сталі рэпосціць допіс Сялук сабе ў сторыс.

Васіль Сушко. Фота з інстаграма «Радыё Шансон»

Дарэчы, сярод тых, хто атрымаў шансон-узнагароду, аказаўся і «беларускі мільянер, які спявае» — Васіль Сушко. Пра небанальны шлях на сцэну артыста, які прэзентуе сябе як «брутальны, харызматычны мужчына не толькі з мільённым рахункам у банку, але і з рамантычнай душой», «Наша Ніва» распавядала раней.

У сваім інстаграме Сушко паведаміў, што лаўрэатам у адной з намінацый ён стаў дзякуючы песні «Стараніся, нуда!».

Каментары7

  • даведка
    22.04.2024
    Эти российские музыкальные премии продаются, а белорусские представители там участвуют «вне конкурса»...
    Можно заметить, например, что Алёна Ланская, Виктория Алешко и другие «зоркі беларускай эстрады» пишутся отдельно от российских звёзд фактически на задворках сцены, зал не показывают, потому что он пуст, а самих их выступлений нет в трансляциях российских телеканалом, потому что врезают их только в белорусскую версию, чтобы пустить здесь пыль в глаза, мол, какие они крутые (премии получают, дипломы вручают).
  • Абармот
    22.04.2024
    В этой истории радует, что Сушко наконец отстал от сына (помните ж 14летнего вундеркинда, который в мед пошёл?), и стал свои мечты сам реализовывать
  • Сонейка
    22.04.2024
    Дакладна за развіццё культуры? Можа, за дэградацыю?

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць