Грамадства

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася амаль мільён долараў. Як так атрымалася?

Дыпламаты ігнаравалі правілы і не плацілі за праезд у цэнтр горада — так назапасіўся вялізны доўг.

Пасольства Беларусі ў Лондане завінавацілася кампаніі Transport for London 734 185 фунтаў стэрлінгаў — каля 937 тыс. долараў — за праезд аўтамабіляў у платную зону брытанскай сталіцы. 

У спісе аналагічных даўжнікоў — дыппрадстаўніцтвы 161 краіны, якія агулам вінны амаль 150 млн фунтаў, піша The Daily Mail.

Справа ў тым, што ў 2003 годзе лонданская мэрыя для барацьбы з пробкамі і забруджваннем паветра ўвяла плату за праезд аўтамабіляў у цэнтр Лондана. Першапачаткова тарыф складаў 5 фунтаў, да 2020 года ён вырас да 15 фунтаў — гэты тарыф дзейнічае да гэтага часу.

Як аказалася, увесь гэты час дыпламаты большасці краін ігнаравалі правілы і проста не плацілі за праезд у цэнтр — так і назапасіўся вялізны агульны доўг.

Самым вялікім даўжніком стала пасольства ЗША — яно завінавацілася больш за 14,5 млн фунтаў. У тройцы лідараў таксама пасольства Японіі (10 млн) і ўпраўленне Вярхоўнага камісара Індыі (8,5 млн). Сярод найбуйнейшых даўжнікоў таксама пасольствы Нігерыі, Кітая, Расіі, Польшчы, Ганы, Казахстана і Германіі.

Беларусь размяшчаецца на 40-м месцы. 

Дыпламаты сцвярджаюць, што яны не павінны былі плаціць за ўезд у цэнтр Лондана, паколькі па Венскай канвенцыі дыппрадстаўніцтвы вызваляюцца ад падаткаў у краіне знаходжання.

Аднак у Transport for London заяўляюць, што гэта не падатак, а плата за паслугу, таму плаціць дыпламаты абавязаны.

Цяпер кампанія, якая сур'ёзна пацярпела падчас пандэміі і атрымлівае дзяржаўныя субсідыі, збіраецца звярнуцца ў Міжнародны суд ААН і спагнаць увесь доўг.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай32

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?19

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць