Грамадства2525

«Нікому не кажа, чый сын». Як у Пекіне вучыцца Коля Лукашэнка

Алейнік пахваліўся Лаўрову, што малодшы сын Лукашэнкі ўжо крыху засвоіў кітайскую мову.

Былы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў і Мікалай Лукашэнка. Скрын відэа БТ

Мікалай Лукашэнка, які вывучае біятэхналогіі ў БДУ, паехаў у Пекінскі ўніверсітэт па праграме абмену. Хаа Пін, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта, расказаў на БТ пра Колю:

«Ён, па-першае, вельмі сціплы. Ён нікому не кажа, што ён сын прэзідэнта. Калі б пра гэта даведаліся, ці магчыма было б наогул вучыцца? Я за ім назіраў — ён сапраўды вельмі добра вучыцца. Ён найлепшы студэнт на курсе. Вельмі ўдумлівы хлопец і сціплы».

@nashanivanews Коля Лукашэнка нікому не прызнаецца, хто яго бацька! #беларусь #лукашенко #колялушенко #студенты #нашаніва #батька ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

У эфіры паказалі кадры, як былы міністр замежных спраў Сяргей Алейнік кажа кіраўніку расійскага МЗС Сяргею Лаўрову, што Мікалай ужо крыху засвоіў кітайскую мову.

«Гэта доўгі працэс», — удакладняе малодшы сын Лукашэнкі, які стаіць з імі.

Хаа Пін таксама дадаў, што яны спадзяюцца разам з БДУ стварыць сумесны даследчы цэнтр па біятэхналогіях.

Каментары25

  • Mafkees
    30.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Армэн
    30.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ray
    30.06.2024
    Нідзе ён не вучыцца. Соўгаецца за ....... паўсюль.

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць