Грамадства33

Што расказаць пра сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным на Валааме, не ведае і прапаганда

У нядзелю на дзяржаўным тэлебачанні выйшлі падсумавальныя сюжэты пра тыдзень Аляксандра Лукашэнкі. Паездку да Уладзіміра Пуціна на востраў Валаам згадалі, але пра што там вялася размова — ніякай канкрэтыкі.

Лукашэнка і Пуцін на востраве Валаам. Фота: тг-канал «Пул N3»

У сюжэце на БТ расказалі пра доўгую гісторыю Валаама і адзначылі, што гэта месца, дзе чалавек прыходзіць да «правільных стратэгічных высноў»

«Для перамоў таксама пэўны фундамент — рэгіянальная бяспека, міжнародны парадак дня — усё гэта менавіта цяпер патрабуе ўзважаных і абдуманых адказаў. Большую частку часу камунікацыя лідараў праходзіла ў закрытым фармаце, але менавіта такі і ёсць сам Валаам — востраў, дзе многае вядома вельмі загадзя і адкрываецца гэта толькі тым, хто можа ўсё змяніць», — пафасна скончыла свой сюжэт вядучая.

Прапагандыст Ігар Тур у сюжэце на АНТ адзначыў, што пэўна нейкія дэталі перамоў Лукашэнка раскажа на наступным тыдні, «з таго, што можна».

Што абмяркоўвалі на Валааме? Тур толькі выказаў здагадкі, што, магчыма, нядаўнюю заяву Лукашэнкі пра адвод войскаў ад украінскай мяжы («самыя разумныя рэзонна меркавалі, што ў гэтым ёсць нейкая сумесная стратэгія Мінска і Масквы» — так ён намякаў на шквал крытыкі з боку Z-каналаў) і эканоміку.

«Яны дамаўляліся, гэта галоўнае», — толькі і змог паведаміць Тур пра трохдзённую паездку Лукашэнкі ў Расію.

Каментары3

  • 28.07.2024
    Леблядзінае возера .
  • Acab
    28.07.2024
    Дваёх пакутуюць праз празьмерную вагу.
  • Владислав
    29.07.2024
    Пуцін хваліцца скрадзенай тэрыторыяй (1939)

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць