Грамадства88

50 тысяч чалавек — столькі затрымалі праз палітыку з 2020 года

Вось якія лічбы сабралі праваабаронцы «Вясны» пра затрыманых па палітычных матывах з 2020 года. Іх агучылі на канферэнцыі «Новая Беларусь».

Пасля пачатку выбарчай кампаніі 2020 года больш за 3380 чалавек былі прызнаныя палітычнымі вязнямі (з іх каля дзвюх тысяч ужо выйшлі з-за кратаў). 1134 — столькі адбылі пакаранне цалкам.

Усяго за гэтыя гады за палітыку было затрымана больш за 50 тысяч чалавек.

Калі глядзець колькасць крымінальных палітычных прысудаў па гадах, то мінулы быў рэкордным — асудзілі 1603 чалавекі.

Для параўнання: у 2020-м было асуджана на такіх справах 900 чалавек, у 2021 — 1225 чалавек, у 2022 — 1242 чалавекі.

Каментары8

  • Офісы-кабінеты
    04.08.2024
    50 тысяч чалавек — столькі затрымалі праз палітыку з 2020 года, а офісы-кабінеты Ціханоўскай ездзяць па замежжы і распавядаюць хлусню пра 1500.
    З якой мэтай Ціханоўская і яе каманда заніжаюць лічбы рэпрэсій у 33(!) разы?

    Рэд. Тут статыстыка па крымінальным і адміністратыўным пераследзе ў суме. Улічвае і тых, хто даўно дома
  • Лукаботаў бамбіць
    04.08.2024
    Офісы-кабінеты , "Пасля пачатку выбарчай кампаніі 2020 года больш за 3380 чалавек былі прызнаныя палітычнымі вязнямі (з іх каля дзвюх тысяч ужо выйшлі з-за кратаў). 1134 — столькі адбылі пакаранне цалкам."
    Зараз ботаў набіраюць без навыкаў чытання??
  • Офісы-кабінеты
    04.08.2024
    Рэд. , а нічога, што тыя, "хто даўно дома", падвяргаюцца далейшаму пераследу, звальненню з працы, іх не бяруць на працу ў любыя дзяржаўныя ўстановы, банкі, заводы, школы, нават у дзіцячыя сады. Іх родзічаў апытваюць пры прыёме на працу: ці ёсць у сям'і тыя, хто хадзіў на пратэсты, звяраюцца з базамі і таксама не бяруць на працу.
    Нічога, што тыя, "хто даўно дома" пасля збіцця ў турмах і іншых відаў турэмных катаванняў маюць вялікія праблемы са здароўем, а многія памерлі праз некалькі месяцаў пасля выхаду з турмы. І яны даўно "не дома", а на могілках ляжаць.

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць