Грамадства22

Міністр аховы здароўя зладзіў разнос БДМУ перад пачаткам навучальнага года

Аляксандр Хаджаеў катэгарычна забараніў пачынаць новы навучальны год «у такіх умовах». На рамонт далі тыдзень. 

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Сустракаць навучальны год у такіх умовах катэгарычна нельга. 1 верасня — гэта свята, новы пачатак вучэбнай працы і яго трэба сустракаць у прымальных умовах», — падкрэсліў Аляксандр Хаджаеў.

Так, міністр аховы здароўя правёў маніторынг падрыхтоўкі БДМУ да пачатку навучальнага года. Ён наведаў навучальны 10-павярховы корпус медуніверсітэта. Аднак у міністра ўзнік шэраг пытанняў у сувязі з тэмпамі і якасцю падрыхтоўкі некаторых паверхаў да навучальнага года.

У выніку свайго візіту ў БДМУ Хаджаеў адзначыў:

  • недаробкі,
  • адсутнасць бягучага рамонту,
  • зрыў тэрмінаў правядзення рамонту часткі памяшканняў.

Як растлумачылі прадстаўнікі рэктарата, зараз на праспекце Дзяржынскага ідзе будаўніцтва новага корпуса БДМУ. З уводам аб'екта частка кафедраў пераселіцца і тады, па планах, універсітэт пачне капітальны рамонт памяшканняў гэтага корпуса.

Міністр даў даручэнне неадкладна прыбраць усе недапрацоўкі, прыцягнуць для гэтых мэт падрадныя арганізацыі і на працягу тыдня далажыць аб праведзеных мерапрыемствах.

Каментары2

  • Acab
    25.08.2024
    Што там зь дзіцем, якое памерла ў рэанімацыі, а вы блыталі ад ванітаў ці сэрца спынілася?
    Дасьледавалі ўжо самыя сябе, што вы невінаватыя? Камэнтатараў аб ектывавалі?
  • Жэка
    25.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць