Літаратура

Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах

З’явілася кніга Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo («Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя»), якая ўключае пераклады на італьянскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў, піша bellit.info. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай «Прадмове».

«Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo»

Анталогія раскрывае перад італьянскімі чытачамі разнастайны і амаль зусім невядомы ў Італіі свет сучаснай беларускай паэзіі: сорак аўтараў, больш за сотню вершаў, якія ахопліваюць перыяд з 2000 па 2024 гады.

Такім чынам, анталогія з’яўляецца першым і на сённяшні дзень найбольш поўным аглядам сучаснай беларускай паэзіі, прадстаўленай вельмі рознымі па стылі, тэматыцы і нават па мове і алфавіце творамі: тут ёсць вершы на беларускай і расейскай мовах, а таксама два тэксты на ідыш і тры на ўкраінскай.

Вершы ўяўляюцца траекторыямі, што перасякаюцца між сабой, працінаюць пакаленні і асабістыя гісторыі, і зліваюцца ў адным трагічным і ўзнёслым хоры, які — і моўчкі, і на поўны голас — паўтарае: «Свет скончыўся, а мы не».

Ілюстрацыя на вокладцы анталогіі ад мастачкі Святланы Дземідовіч. Прадмову напісала літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына.

Арганізатарам прэзентацыі анталогіі перакладаў на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» выступіць паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў.

Удзельнікамі мерапрыемства будуць перакладчыкі і аўтары Алясандра Акілі, Джулія Дэ Флорыа, Мая Галаванава, Дзмітрый Строцаў, Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Андрэй Хадановіч.

Час і месца: 19 кастрычніка, субота, пляцоўка А, 15.30—16.30 (больш падрабязная інфармацыя па спасылцы).

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць