Грамадства2828

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Хутчэй за ўсё, прычыны яе затрымання не палітычныя. Па словах сяброў, мадэль вінавацяць у махлярстве і сутэнёрстве.

Карына Кісялёва. Фота з яе інстаграма

Сёння ў Мексіцы адбудзецца фінал аднаго самых прэстыжных у свеце конкурсаў прыгажосці — «Міс Сусвет 2024». Беларусь у ім удзельнічае ўпершыню.

«Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская ўжо больш за два тыдні тусіць у Мехіка. Яна распавядае пра складанае жыццё мадэлі: нават на сняданак трэба прыходзіць у поўнай баявой гатоўнасці: з укладкай, макіяжам ды ў чарговай раскошнай сукенцы… А яшчэ ж увесь дзень трэба бегаць на абцасах ды пасміхацца ў аб’ектывы камер.

Элеанора Качалоўская на конкурсе нацыянальных касцюмаў на «Міс Сусвет». Скрыншот яе сторыс

Наўрад ці іншая беларуская мадэль, Карына Кісялёва, можа паспачуваць Элеаноры ад усяго сэрца. Бо дзяўчына замест мексіканскай кухні цяпер вымушана знаёміцца з зусім іншай (і значна менш вытанчанай) ежай — турэмнай баландай. А як вядома, кухары ў беларускіх СІЗА зорак Мішлена не маюць.

Вось так па рознаму склаліся лёсы двух прыгожых беларусак, якія марылі пра конкурс «Міс Сусвет». Але як жа так атрымалася?

Карына Кісялёва (злева) і Элеанора Качалоўская (справа)

Гэта гісторыя магла б легчы ў аснову захапляльнага дэтэктыву — напрыклад, «Зніклая. Беларуская версія».

Дык вось, першая дзея: сёлета ў Беларусі выбіралі прыгажуню, якая першай будзе прадстаўляць краіну на конкурсе «Міс Сусвет». Карону і тытул атрымала 27-гадовая Карына Кісялёва.

Прыгажуня не хавала свайго шчасця: 28 верасня 2024 года дзяўчына не без гонару напісала, што стане першаадкрывальніцай «Міс Сусвет» для Беларусі. Але той допіс раптоўна знік з інстаграма. Карына пакінула толькі фота, зробленае перад пачаткам фіналу. Яна піша ў сацыяльных сетках «I’m tired» («Я стамілася»).

Знік і інстаграм-акаўнт missuniverse_belarus, дзе публікаваліся здымкі з конкурсу прыгажосці. А ў хуткім часе знікла і сама Карына.

На сцэне з’явілася новая гераіня, ужо добра вядомая гледачам. Элеанора Качалоўская з піянерскім энтузіязмам завярнулася ў чырвона-зялёны сцяг і назвала сябе першай прадстаўніцай Беларусі на конкурсе «Міс Сусвет».

Тым часам сябры Карыны пачалі панікаваць — звязацца з ёй не атрымлівалася. Тэлефон прыгажуні адключаны, у сацыяльных сетках яна не з’яўлялася больш за месяц.

Дык што здарылася? Казка наадварот: прынцэса ператварылася ў Папялушку.

Інсайдары распавялі «Нашай Ніве», што дзяўчына трапіла за краты. Суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй, сцвярджае, што конкурс «Міс Сусвет Беларусь» сама Карына і арганізавала. Ён кажа, быццам дзяўчына набыла ў арганізатараў сусветнага конкурсу ліцэнзію на ўдзел для Беларусі і правяла конкурс прыгажосці, у якім імя пераможцы было вядома ад самага пачатку. Яе імя.

Ускосна гэта пацвярджаюць некаторыя факты. Па-першае, гэта невялікая колькасць удзельніц конкурсу. На фота з дабрачыннай акцыі ў Чэрвеньскім сацыяльным пансіянаце «Свет дабрыні» відаць толькі сем дзяўчын. На фота з фіналу і таго менш — шэсць. Для параўнання: у фінале «Міс Беларусь 2023» удзельнічала 24 прыгажуні.

Па-другое, кастынг на «Міс Сусвет Беларусь» піярыў акаўнт у інстаграме, назва якога сугучная з назвай акаўнта самой Карыны. Дарэчы, той самы профіль рэкламаваў і нейкі не вельмі зразумелы кастынг «на міжнародныя конкурсы прыгажосці». Беларускам абяцалі «выключна топавыя конкурсы» і пісалі, што «гэта добрая магчымасць заявіць пра сябе».

І па-трэцяе, гэта фактычная адсутнасць інфармацыі пра ход конкурсу ў беларускіх СМІ — пра фінал напісаў толькі адзін рэгіянальны сайт.

Па інфармацыі інсайдараў, Карына пад следствам за махлярства (арт. 209), а таксама за сутэнёрства. Назва артыкула незразумелая — ці то ўцягванне ў прастытуцыю (арт. 171-1), ці то арганізацыя прастытуцыі (арт. 171)

На гэты момант Карына Кісялёва знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах.

Каментары28

  • Огонек
    16.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Янка
    16.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Сонейка
    16.11.2024
    Шкада яе ўсё ж

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць