Свет33

Байдэн хоча паспець выкрасліць Кубу са спісу спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленне палітвязняў

Адміністрацыя Джо Байдэна ў аўторак паведаміла Кангрэсу пра намер выкрасліць Кубу са спісу дзяржаўных спонсараў тэрарызму. Як заявілі ў Белым доме, гэтае рашэнне прынята ў межах пагаднення, якое было дасягнута пры пасярэдніцтве Каталіцкай царквы для вызвалення палітычных вязняў на востраве, піша Associated Press.

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Susan Walsh

Па словах высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША, якія паведамілі AP гэтую інфармацыю на ўмовах ананімнасці, «многія дзясяткі» палітычных вязняў і іншых асоб, якіх Злучаныя Штаты лічаць незаконна затрыманымі, будуць вызваленыя да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Байдэна 20 студзеня.

ЗША таксама змякчаць эканамічны ціск на Кубу, а таксама некаторыя захады, прынятыя ў 2017 годзе тагачасным прэзідэнтам Дональдам Трампам, якія пастрожылі пазіцыю ЗША адносна Кубы.

Аднак ж, як адзначаецца, рашэнне Байдэна, хутчэй за ўсё, будзе адменена ўжо на наступным тыдні, калі на пасаду зноў заступіць той жа Дональд Трамп, а пасаду дзяржсакратара пры ім зойме Марка Рубіа, які мае кубінскія карані.

Пры гэтым цікава, што ў спіс спонсараў тэрарызму Кубу Трамп уключыў таксама ў самым канцы свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, 11 студзеня 2021 года. Гэта рашэнне адмяніла папярэдняе, прынятае падчас пацяплення адносін паміж Кубай і ЗША ў другі тэрмін прэзідэнцтва Барака Абамы. Абгрунтаваннем такога кроку тады стала падтрымка Кубай лідара Венесуэлы Нікаласа Мадура, адмова выдаць калумбійскіх паўстанцаў уладам Калумбіі і працяг хавання асоб, якія шукаюцца амерыканскімі ўладамі.

Ад пераходнай каманды Трампа і офіса Марка Рубіа пакуль не паступала афіцыйных каментароў адносна намераў Байдэна. Аднак сенатар Тэд Круз з Тэхаса, рэспубліканец і калега Рубіа па камітэце міжнародных адносін Сената, рэзка раскрытыкаваў гэтае рашэнне.

«Тэрарызм, які падтрымліваецца рэжымам на Кубе, не спыніўся. Я буду працаваць з прэзідэнтам Трампам і маімі калегамі, каб адразу адмяніць гэтае рашэнне і мінімізаваць шкоду», — заявіў ён.

Каментары3

  • Беларус
    15.01.2025
    Какие странные американцы, Куба у них террорист, а режимы Лукашенко и Путина нет. Хотя оба этих режима пора бы уже давно признать террористическими за войну и репрессии. Особенно кремль и Россию, за поддержку и финансирование ими Хамаса, Талибан (чтобы те убивали американских военных и устраивали против них теракты), Хезболлы, за агрессию и развязанную кремлем войну, за военные многочисленные преступления, которые совершали и продолжают совершать русские, разрушая украинские города и убивая тысячи украинцев, и не только украинцев, Сирия, Грузия, Африканские и другие странны, где Россия совершала свои преступления, убийства, террор и теракты.
  • Адам Иосифович
    15.01.2025
    Смешно вообще считать Кубу спонсором терроризма. У Кубы нет средств чтобы спонсировать даже саму себя, тем более на каких-то террористов.
  • Збигнев Бжезинки
    15.01.2025
    Беларус, так можно и на самих себя выйти. Никакого Талибана не было бы, если бы ЦРУ не подкармливал моджахедов чтоб втянуть СССР в войну в Афганистане.

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру5

У 41 год памёр мінскі амапавец15

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну23

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць