Навука і тэхналогіі1717

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік

Прафесары, навукоўцы, а таксама выбітныя выпускнікі і студэнты з амаль 500 прэстыжных адукацыйных установаў па ўсім свеце вырашылі даць апошні акадэмічны бой сістэмам штучнага інтэлекту, стварыўшы для іх самы складаны з усіх магчымых тэстаў экспертнага ўзроўню на разважанне і валоданне тэхнічнымі ведамі. Нейрасеткі (у тым ліку ChatGPT і нашумелы кітайскі DeepSeek) выклік прынялі і ўжо паказалі першыя вынікі.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy 

Міжнародная каманда з 1000 экспертаў у розных акадэмічных дысцыплінах з амаль 500 прэстыжных адукацыйных устаноў (сярод якіх Оксфард, Гарвард, Кэмбрыдж, Стэнфард, швейцарскі ETH, французская Inria і іншыя) распрацавалі глабальны тэст па тэхнічных і перадавых навуковых ведах і лагічным мысленні для вымярэння ўзроўню дасканаласці сістэм штучнага інтэлекту.

Тэст атрымаў назву HLE (Humanity's Last Exam), ці «Апошні экзамен чалавецтва». Эксперты назвалі яго самым складаным акадэмічным выпрабаваннем у гісторыі, які можна стварыць для тэсціравання магчымасцяў нейрасетак у дакладных навуках, не закранаючы аспект творчых здольнасцяў. 

Экзамен HLE складаецца з трох тысяч складаных пытанняў па ста розных дысцыплінах (напрыклад, класічная філалогія, хімія, вышэйшая матэматыка, інфарматыка, экалогія, лінгвістыка). Фарматаў заданняў два: пытанні з дакладным супадзеннем (ШІ-мадэлі самі пішуць тэкст у якасці адказу) і пытанні з выбарам адказу (ШІ выбірае адзін з пяці або больш варыянтаў адказу). Асаблівы акцэнт у тэсце таксама робіцца на разуменні схем і выяваў.

Прыклады пытанняў па розных акадэмічных дысцыплінах у рамках экзамена HLE (на англійскай мове). Пад пытаннямі пазначаны іх аўтары і адукацыйныя ўстановы, у якіх тыя працуюць ці навучаюцца. Крыніца: agi.safe.ai

У тэсце ўжо прынялі ўдзел некалькі топавых нейрасетак, такія як ChatGPT (старыя і найноўшыя версіі), Claude (папулярны ў бізнэсменаў і праграмістаў), Gemini (ад карпарацыі Google), Grok (ШІ ад Ілана Маска) і DeepSeek (кітайская нейрасетка, якая абваліла ўвесь тэхналагічны сектар ЗША). 

Усе яны з трэскам правалілі экзамен (у плюс-мінус 90% пытанняў мадэлі давалі няправільны адказ, ды і яшчэ настойвалі на тым, што мелі рацыю), адзначылі аўтары тэста HLE.

Ёсць і паказальны момант — найгоршы і адначасова найлепшы вынік прадэманстраваў ChatGPT (яго старая звычайная версія Омні паказала 3,3% дакладнасці адказаў, сярэдняя o1 паказала вынік 9,1, а найноўшая о3-mini-high — 13). А нашумелы кітайскі DeepSeek, якога днямі назвалі «забойцай ChatGPT», паказаў 9,4% дакладнасці адказаў.

Вынікі праходжання «Апошняга экзамена чалавецтва» (HLE) у шэрагу топавых нейрасетак. Усе яны з трэскам правалілі тэст (узровень правільнасці адказаў складаў ад 3 да 13 адсоткаў), а найлепшы вынік паказала новая версія ChatGPT пад назвай o3-mini (high), якая выйшла днямі. Крыніца: agi.safe.ai

Таксама паказальна, што існуючыя складаныя глабальныя тэсты на навуковыя веды, такія як GPQA, MATH і MMLU, даваліся вышэйпералічаным нейрасеткам нашмат лягчэй, і тыя мелі ў іх ад 40 да амаль 100 адсоткаў правільных адказаў.

Аднак цяпер са стварэннем тэста HLE чалавецтва кінула штучнаму інтэлекту вельмі сур'ёзны выклік, але ён, як сумна канстатуюць эксперты, можа стаць апошнім. Па прагнозах аўтараў HLE, нейрасеткі могуць дасягнуць у экзамене 50% дакладнасці адказаў ужо ў канцы гэтага года.

Параўнальныя вынікі дакладнасці адказаў некалькіх топавых нейрасетак у існуючых глабальных вузка-спецыялізаваных тэстах GPQA, MATH і MMLU. З «Апошнім экзаменам чалавецтва» (HLE) у сістэм штучнага інтэлекту пакуль усё дрэнна. Крыніца: agi.safe.ai

Каментары17

  • Жвір
    03.02.2025
    А может они и правы, они же машины, видят суть без искажений. Вот попросите ши нарисовать звёздное небо, уверен, что оно будет иным. Люди в основном много видят того, чего нет.
  • не такі, як ёсць
    03.02.2025
    Лічбавыя вынікі выпрабавання HLE паказваюць, што кітайскі ‘’забойца GPT” быў спісаны з сярэдняй о1 чата GPT
  • Хех
    03.02.2025
    Жвір ,
    Трудно сказать, что они там видят.
    Никто исчерпывающе не представляет ход рассуждений ИИ.

    Управление и цензура в основном заключается в запрещении тех или иных действий, ответов, реакций.

    Нецензурированный ИИ вполне может дать ответ "убить всех больных" на вопрос "как сделать всех здоровыми"
    И разве ответ неправильный?

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава18

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць