Грамадства2121

Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім чыноўнікам, які прыязджаў у Мінск па палітвязняў

Святлана Ціханоўская паведаміла пра сваю сустрэчу ў Вільні з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы Крыстаферам Смітам, які ўчора прыязджаў у Мінск для таго, каб забраць адтуль вызваленых палітвязняў Алену Маўшук і Андрэя Кузнечыка, а таксама грамадзяніна ЗША, імя якога дагэтуль невядомае.

Святлана Ціханоўская і Крыстафер Сміт. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Я падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам, і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа: менавіта дзякуючы іх палітычнай волі гэта стала магчымым», — паведаміла Ціханоўская. 

Яна выказала радасць з той нагоды, што «ў нас завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ўчора мы пабачылі канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва». Крыстафер Сміт жа запэўніў Ціханоўскую, што за ўчорашнія вызваленні амерыканскі бок не зрабіў рэжыму Лукашэнкі ніякіх саступак. 

«Нашая мэта — каб усе выйшлі на свабоду, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. І я бачу, што з амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць», — падкрэсліла Ціханоўская.

Акрамя пытання палітвязняў, яна размаўляла з Крыстаферам Смітам таксама пра працяг Стратэгічнага дыялогу і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне, асабліва ў кантэксце бягучых перамоў па Украіне.

«Нельга дапусціць, каб Беларусь стала «суцяшальным прызам» для Расіі, і трэба рабіць усё магчымае, каб вывесці Беларусь з вайны», — заявіла дэмакратычная лідарка.

Каментары21

  • Чорная ўдава
    13.02.2025
    Эх, відаць, хутка звольняць хлопца..
  • Дзіўна
    13.02.2025
    Дык гэта, нам жа тут у камэнтарах да мінулых навінаў заўзята намагаліся даказаць, што гэта ўсё Зянон асабіста павырашаў з лукашонкай вызваленьне палітвязьняў. Чаму тады амэрыканскі чыноўнік не сустрэўся з тым, хто дамаўляўся з лукашонкай?
  • Барташ
    13.02.2025
    пэўна, што гэты чыноўнік прыязждаў нешта перагаварыць з лукашэнскаўскімі уладамі. а лукашэнкаўцы каб "задобрыць" далі ў падарунак трох палітвязняў. Ускосна пра гэта сведчыць што палітвязняў бралі хутка, небыло часу ім даць чалавечую вопратку. чаму вызвалілі трох - па кольскасці вольных месц у машыне. Лукашэнкаўцы нічога не губляюць, у іх распісана "чарга" новых.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў9

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны былі мацнейшыя за артылерыю». Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам1

Парад на 9 мая ў Мінску пройдзе не раніцай, а вечарам3

Ізраільцяніна, які скардзіўся на тое, што беларуская жонка яму вельмі дорага абыходзіцца, асудзілі на 10 гадоў за шпіянаж1

У Мінску амаль разабралі «разумны» прыпынак на Нямізе6

Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну13

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку25

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў9

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць