Мова1313

У Дзень роднай мовы папулярная пісьменніца сабрала свае ўлюбёныя прымаўкі, і тут паляцела

«Раз Дзень роднай мовы, то я яго адсвяткую любімымі прымаўкамі», — напісала ў фэйсбуку пісьменніца Святлана Курс і адсыпала іх шчодрую жменю.

Святлана Курс. Калаж: press-club.pro
  • Падай, Божа, што высока, а што нізка, я і сам вазьму.
  • І замуж не выйшла, і ў дзеўках не засталася.
  • Чарачкі і румачкі давядуць да сумачкі!
  • З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі — і зусім ніякі.
  • Аддам на Святы Адам.
  • Глядзі таго, з чаго хлеб ясі.
  • Не ўмееш шыць золатам — ідзі біць молатам!
  • Хадзем, баба, у чужое сяло, пачуем, што ў нашым робіцца.
  • Гуляй, Агата, заўтра свята.
  • Гаварыў бы каток, ды язык караток.
  • Што зязюля то не птушка, што нявестка не дачушка.

«Непраўдзівая, затое ладна скроеная», — пракаментавала пісьменніца апошнюю прымаўку, дадаўшы яшчэ да купы яшчэ адну жартоўную і «непаліткарэктную», пра палешукоў:

«Палешуку то і серп дзіва».

А пасля разышлася так, што накідала яшчэ ладную гурбу гэтых прымавак у каментарах:

  • Гушчу з'еў, а жыжку на кагал!
  • Дурню і сем вёрст не крывулькі.
  • Прыляцела куля, не знаем адкуля.
  • Праз аднаго барана ўсё стада пагана.
  • На балючае вока ўсё парушша ляціць.
  • Мала даць — брыдка. А многа — шкода.
  • На тое і б'юць, каб балела.
  • Далі ў зубы і тым звялі рахубы.
  • Хто пад'еўшы спаць кладзецца — у таго сала завядзецца.
  • Кашаль пехатою не ходзіць.
  • Не з нашым носам маліну кляваць!
  • П'ян — капітан, а праспіцца — дык аўцы баіцца.
  • Пуня згарэла. Але ж і мышы ляснулі!
  • Ад поліўкі — ножкі тоненькі.
  • Касіў бы Хведзька, ды ў торбе рэдзька.

Чытачы ж цешыліся, гэта ўсё чытаючы, і шчодра сыпалі сваё:

  • Бог сірот любіць, ды шчасця не дае.
  • Хто прастуе, той дома не начуе.
  • Пойдзеш нацянькі — патраціш дзянькі.
  • Рыбы і зайцы завядуць у старцы.
  • Ад капусты дзеўкі тлусты.
  • Не рабі ліхога і не бойся нікога.
  • Слухай мяне і бяда не міне!
  • Пайшоў за воўнай, а вярнуўся стрыжаным.
  • Сам не гам і другому не дам.
  • Пашлі дурнога, за ім — другога.
  • Ну памрэш! Будзе зямлі скварка, людзям чарка!
  • Не галодная карова, калі пад носам салома.
  • Есці — не сраці, можна пачакаці.
  • На табе, нябожа, што нам нягожа.
  • Куды конь з капытом, туды і рак з клюшнёю.
  • Уга, чакай Пятра — сыру з'ясі.
  • Ат, у гэнай балаболкі і нясеянае расце.
  • Свайго лёсу на кані на аб'едзеш.
  • Не наеўся — не наліжашся, перад смерцю не надышашся.
  • Шыла-шыла — гаўном завяршыла.
  • Голы, збірайся! — голы гатоў.
  • Кажух ляжыць, і дурань дрыжыць.
  • Былі б дурні, а паны знойдуцца.
  • Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс.
  • Быў бы паніч, каб не свіны лыч.
  • Няма горшай долі, як жыць без волі.
  • Жаніся, каб дурні не звяліся.
  • Пажыві чалавекам, сабакам пажыць яшчэ паспееш.
  • Як дуду надзьмеш, так дуда іграе.
  • Усякаму чалавеку сонца свеціць.
  • Паміраць збірайся, а жыта сей.
  • Горш няма, калі баішся — і гора не мінеш, і надрыжышся.
  • Розум не кулеш, у галаву не ўліеш.

Каментары13

  • Злобный вожык
    22.02.2025
    толковое!
  • Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не маскаль
    22.02.2025
    “Не за тое маскаля б'юць, што ўкраў, а за тое, што дрэнна схаваў”;

    “- Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не маскаль”
  • Злы
    22.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць