Грамадства55

Белстат: на 10 мінчанак па статыстыцы 8 мінчан

Статыстычнае ведамства падрыхтавала падборку даных пра мужчын, якія жывуць у Мінску. Лічбы паказваюць іх колькасць, узроставую структуру, сямейны статус і прафесійную занятасць.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Contributor Getty Images

На пачатак 2024 года ў сталіцы пражывала 904 тысячы мужчын, што складае 45,4% ад усяго насельніцтва горада. Пры гэтым жанчын у Мінску заўважна больш: на 1000 мужчын прыпадае 1204 жанчыны, гэта значыць, што на 10 мінчанак даводзіцца прыблізна 8,3 мужчыны.

Большая частка мужчын — 68,1% — знаходзіцца ў працаздольным узросце (ад 16 да 63 гадоў), 18% яшчэ не дасягнулі паўналецця, а 13,9% ужо на пенсіі. 

Сямейнае жыццё мінчан таксама знайшло адлюстраванне ў статыстыцы. Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, 59,9% мужчын былі жанатыя або мелі сталую пару, 22,9% ніколі не былі ў шлюбе, 7,8% разведзеныя, а 3,7% сталі ўдаўцамі. У 2023 годзе ў Мінску было зарэгістравана 13,7 тысячы шлюбаў, з якіх 67,7% сталі першымі для жаніхоў, а 32,5% — паўторнымі. Сярэдні ўзрост мужчын, якія заключылі шлюб у мінулым годзе, склаў 29,2 года.

Што да прафесійнай занятасці, то мінскія мужчыны пераважна працуюць у будаўніцтве, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці, а таксама ў прамысловасці. То бок найбольш запатрабаванымі застаюцца прафесіі, звязаныя з фізічнай працай і тэхнічнымі спецыяльнасцямі.

Каментары5

  • Filipp
    23.02.2025
    Не панятна, Ўсё проста, у нас шмат пенсіянерак, а мужыкі да гэтага часу не дажываюць, вось і перакос.
  • !
    23.02.2025
    а сколько из этих 8 мужчин не пьяниц?
  • 1234
    23.02.2025
    Тым ня менш я ведаю шмат адзінокіх мужчын, а жанчыны, каго я ведаю, ужо другі, трэці раз з некім пабраліся. Усе гэтыя статыстыкі лухта

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла16

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»21

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы. Яна цудам засталася жывой3

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С

Клічко: Украіне, магчыма, давядзецца аддаць тэрыторыі дзеля міру5

У 41 год памёр мінскі амапавец15

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла16

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць