Грамадства1010

У Польшчы знойдзены мёртвым 50-гадовы беларус

15 красавіка ў Кракаве быў знойдзены нежывым 50-гадовы беларус з Рэчыцы — Сяргей Дубінін. Яго цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці знайшлі ў доме, дзе ён жыў, напісаў у сваім фэйсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.

«Увесь пакой — у крыві, на падлозе нож, сам Сяргей ужо без прыкмет жыцця, у агульнай ваннай. Так сцвярджае яго сусед Аляксандр Алмаеў, які першым убачыў трагедыю: «Я ўзяў ключ і зайшоў у дом. Усё было ў крыві. Сяргей ляжаў у ненатуральнай позе, ужо халодны…», — напісаў ён.

Хуткая дапамога канстатавала смерць, паліцыя распачала расследаванне. Пакуль невядома, што менавіта адбылося — гвалтоўная смерць ці суіцыд.

«Сяргей быў актыўным і неабыякавым чалавекам, удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнікам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля быў вымушаны з'ехаць, працаваў у Польшчы на будоўлі. У студзені Сяргей разам з Аляксандрам былі ў Вільні, мы сустракаліся як землякі, размаўлялі, жартавалі і нішто не сведчыла пра тое, што Сяргей стаміўся жыць…», — дадаў Леанід Судаленка.

Каментары10

  • Так
    17.04.2025
    Штож бл.тварыцца ?
  • Янук
    17.04.2025
    Может передоз?
  • Nemo
    17.04.2025
    Ната , тут адзін такі накідаўся наркатой, на даху сваёй машыны па аўтастрадзе ехаў, потам голым па той аўтастрадзе лётаў, і нічаво, жывёць, не жужжыць. Мабуць урагі прымусілі. Парачка мужчынаў у адным тувалеце закрылася. Каб па-душам пагаварыць - кажуць. І тыя ня жужжаць. Адзін у парку ў ночы хацеў за бямслатна чужы інтым паздымаць. У нос палучыў. А так нармалёва. Жывёць далей - ня жужжыць. Усялякіх хапае.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў16

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць