У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» адкрыўся кандытарскі цэх службы «Кэтэрынг». Пра гэта паведамляе прэс-служба аэравакзала.

Фота: Мінскі аэрапорт
У аэрапорце ўдакладнілі, што ідэя адкрыць цэх нацыянальных дэсертаў належыць кіраўніцтву авіяпрадпрыемства.
Цяпер асартымент кандытарскага цэха ўключае больш за 30 найменняў кандытарскіх і 20 хлебабулачных вырабаў.
Слодычы і выпечку вырабляюць у асноўным для рацыёнаў бартавога харчавання — пасажырам эканом-, бізнэс-класа і экіпажу.
Для авіякампаніі Belavia на вясну-лета імі замянілі пакупныя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Набыць прадукцыю можна ва ўсіх гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання службы «Кэтэрынг» на тэрыторыі аэрапорта.
Каментары