Навука і тэхналогіі11

Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны

Футурыстычны сабака-робат, які можа страляць з кулямёта, напужаў інтэрнэт каля месяца таму. Але аказалася, што яго можна проста адключыць з дапамогай прылады, падобнай да тамагочы, піша Vice.

Той самы сабака-робат. Фота: Youtube

Хакер, які піша ў Twitter пад нікам KF@d0tslash і на GitHub пад нікам MAVProxyUser, выявіў, што ў сабакі-робата ёсць выключальнік, і доступ да яго можна атрымаць з дапамогай малюсенькай таннай прылады.

«Добрыя навіны! — паведаміў d0tslash у Twitter. — Памятаеце тую сабаку-робата са зброяй? Яна была зробленая кампаніяй @UnitreeRobotic. Падобна на тое, усё, што вам трэба, каб адключыць яго — гэта Flipper Zero. У плаце забеспячэння сілкавання ёсць бэкдор на 433 мгц».

На відэа d0tslash паказаў адну з сабак-робатаў Unitree, якая заражаецца. У кадр трапляе рука, якая трымае Flipper Zero, шматфункцыянальную прыладу, падобную да тамагочы, якая можа адпраўляць і прымаць бесправадныя сігналы ў дыяпазонах RFID, Bluetooth, NFC і іншых. Рука націскае кнопку на Flipper, а сабака-робат замірае і падае на зямлю.

Motherboard звязаўся з d0tslash, каб даведацца, як ён ўзламаў сабаку-робата. d0tslash набыў адну з робасабак і пачаў вывучаць дакументацыю, а там выявіў нешта цікавае. Кожны сабака пастаўляецца з дыстанцыйным выключальнікам, прымацаваным да платы забеспячэння сілкавання — часткі канструкцыі, якая накіроўвае сілкаванне ад батарэі да розных сістэм робата.

Выключальнік настроены на тое, каб прымаць сігнал на частаце 433 мГц. Калі ён атрымлівае патрэбны сігнал, то адключае робата. Некаторыя робаты-сабакі Unitree нават пастаўляюцца з бесправадным пультам дыстанцыйнага кіравання, які імгненна адключае сабаку.

Пасля d0tslash выкарыстаў Flipper Zero для эмуляцыі сігналу выключэння, капіюючы сігнал, які пульт дыстанцыйнага кіравання сабакі-робата перадае на частаце 433 МГц.

На Github d0tslash падзяліўся сваёй працай і кодам для эмуляцыі з пульта. Гэта дазволіць любому, у каго ёсць Flipper Zero або аналагічная прылада, адключаць сабак-робатаў, прымяніўшы ўжо гатовую праграму.

Не бойцеся узброеных сабак-робатаў, бо хакеры ўжо ведаюць, як іх адключаць.

Каментары1

  • Гость
    10.08.2022
    Nothing is new , each screw has it own screwdriver .Just matter of time.

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі5

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі9

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

Макрон: Захад у найбліжэйшыя 8-10 дзён узмоцніць ціск на Расію3

У Іспаніі праз адсутнасць электрычнасці аб'явілі надзвычайнае становішча, сітуацыя застаецца складанай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі5

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць