Вайна22

Міністр абароны Украіны распавёў, якой дапамогі чакае ад «Рамштайна» ў чэрвені

На наступным пасяджэнні ў фармаце «Рамштайн», якое пройдзе 15 чэрвеня ў Бруселі, члены Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны абмяркуюць падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў і адкрыццё хабаў для рамонту і аснашчэння тэхнікі. Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Sebastian Gollnow / Pool Photo via AP

«У рамках пасяджэння мы будзем абмяркоўваць дэталёвыя рэчы «самалётнай кааліцыі». У гэтым выпадку мы гаворым пакуль пра падрыхтоўку пілотаў і не толькі пілотаў, але і нашых тэхнікаў і інжынераў, якія будуць займацца абслугоўваннем самалётаў.

Таму што гэта вельмі складаная сістэма. Прадметна пытанні будуць абмяркоўвацца з камандамі Міністэрстваў абароны Нідэрландаў, Даніі, ЗША і іншых краін, якія далучыліся да гэтай кааліцыі».

Паводле Рэзнікава, на 13-м пасяджэнні «Рамштайн» таксама будзе ісці размова пра «ўсё, што датычыць СПА, снарадаў, амуніцыі, артылерыі». 

Акрамя таго, важным для Украіны з'яўляецца пытанне аб адкрыцці хабаў для рамонту тэхнікі. 

«Нашы прыярытэты не змяніліся. Гэтая вайна — вайна рэсурсаў. Рэсурсаў — значыць не толькі зброі, але і магчымасцяў яе рамантаваць, абслугоўваць і ўсяго, што да гэтага мае дачыненне. Таму сярод важных для нас пытанняў — адкрыццё рознага тыпу хабаў па рамонце і аснашчэнні тэхнікі», — дадаў міністр.

Каментары2

  • mikola
    12.06.2023
    Ramshtain geta za muzyczna Grupa !
  • Ня блытай
    12.06.2023
    mikola, Ramstein Air Base не Rammstein!

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну10

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява1

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е8

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну10

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць