Грамадства66

Кавалеўскі і Лябедзька адправіліся ў Кіеў для перамоў і перадачы дапамогі беларускім добраахвотнікам

Пачынаецца працоўны візіт намесніка кіраўніцы, прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валера Кавалеўскага ва Украіну. У візіце таксама бяруць удзел дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько, паведамляе тэлеграм-канал АПК.

Прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі па дарозе ва Украіну. Скрын відэа

Падчас паездкі запланаванае абмеркаванне з дэпутатамі Вярхоўнай Рады і некаторых еўрапейскіх парламентаў стану беларуска-ўкраінскіх адносін, адбудуцца сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу ў Кіеве.

Беларусы перададуць гуманітарны груз для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які набылі за грошы беларускага прыватнага ахвярадаўцы, імя якога не называецца.

Таксама запланаваныя сустрэчы з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Львове.

«Мы абмяркуем праблематыку беларуска-ўкраінскіх адносін і перспектывы іх далейшага развіцця. Неабходна надаць новую ўвагу пытанням, з якімі сутыкаецца беларуская супольнасць ва Украіне. Кіеў — месца актыўнай міжнароднай палітыкі, што вызначае важнасць супрацоўніцтва з дыпламатычным корпусам ва Украіне», — распавёў Валер Кавалеўскі.

Каментары6

  • Справядлiвы
    21.08.2023
    Пазёры)
  • Максим Дизайнер
    21.08.2023
    Как, опять гранты?
  • Мая павага сп. Валеру
    21.08.2023
    Кавалеўскі - круты спадар, жадаю посьпеху місыі!

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла51

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць